![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d2/Chennai_train_station.jpg/640px-Chennai_train_station.jpg&w=640&q=50)
Чэнаі
горад у Індыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэнаі (там.: சென்னை, англ.: Chennai, да 1996 — Мадрас) — горад на поўдні Індыі, адміністрацыйны цэнтр штата Тамілнад. Чацвёрты па велічыні горад краіны (пасля Колькаты, Нью-Дэлі, Мумбаі), 4,5 млн жыхароў (2009).
Горад
Чэнаі
Chennai (சென்னை)
| ||||||||||||||||||||||
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/90/Chennai_Shopping.jpg/640px-Chennai_Shopping.jpg)
Старая назва горада паходзіць ад мястэчка Мадраспатнам, выбранага брытанскай Ост-Індскай кампаніяй пры заснаванні гандлёвай калоніі. Другі населены пункт, Чэнапатнам, размяшчаўся далей на поўдзень; пазней, калі пасяленні зліліся, брытанцы аддалі перавагу назве Мадрас. У 1996 па ініцыятыве кіруючай партыі Бхаратыя джаната парты горад быў перайменаваны ў Чэнаі, таму што слова «Мадрас» нібыта мае непатрыятычнае, партугальскае паходжанне.
Эканамічна развіты горад: аўтамабілебудаванне (40 % нацыянальнага выпуску), прыборабудаванне, выраб праграмнага забеспячэння, фінансавыя паслугі. Буйны марскі порт.