Шматкарыстальніцкая відэагульня
камп'ютарная гульня, у якую гуляюць адначасова некалькі ігракоў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шматкарыстальніцкая відэагульня (англ.: multiplayer video game) — гэта відэагульня, у якую могуць гуляць адначасова некалькі чалавек у адным і тым жа гульнявым асяроддзі, альбо лакальна на адной вылічальнай сістэме (кааператыўныя гульні), на розных вылічальных сістэмах праз лакальную сетку, або праз глабальную сетку, часцей за ўсё Інтэрнэт (напрыклад, у World of Warcraft, Call of Duty, DayZ). Шматкарыстальніцкія гульні звычайна патрабуюць ад гульцоў агульнай гульнявой сістэмы (напр., ПК, PlayStation 4, Nintendo DS) або выкарыстання сеткавых тэхналогій для сумеснай гульні на большай адлегласці; гульцы могуць спаборнічаць з адным або некалькімі людзьмі-спаборнікамі, працаваць разам з чалавекам-партнёрам для дасягнення агульнай мэты або кантраляваць дзейнасць іншых гульцоў. Паколькі шматкарыстальніцкія гульні дазваляюць гульцам узаемадзейнічаць з іншымі асобамі, яны забяспечваюць элемент сацыяльнай камунікацыі, якога няма ў аднакарыстальніцкіх гульнях.
Часамі, шматкарыстальніцкі рэжым таксама называюць мультыплэ́ер (ад англ.: multiplayer).