Шоу Трумана (саўндтрэк)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Шоу Трумана» (англ.: The Truman Show) — саўндтрэк Буркхарда Дальвіца[en] да аднайменнага фільма 1998 года рэжысёра Пітэра Уіра[9]. Некаторыя кампазіцыі саўндтрэка належаць Філіпу Гласу, у тым ліку чатыры кампазіцыі з яго ранейшых прац («Павакацы[en]», «Аніма мундзі[en]», «Місіма: Жыццё ў чатырох главах[en]»). Глас таксама з’яўляецца ў невялікім камэа ў фільме, адыгрываючы ролю адказнага за музыку ў «Шоу Трумана».
Шоу Трумана | |
---|---|
англ.: The Truman Show | |
Саўндтрэк Буркхарда Дальвіца[en] і Філіпа Гласа |
|
Дата выпуску | 02.06.1998 |
Працягласць | 56:32 |
Лэйбл | Milan Records[en][1] |
Прафесійныя рэцэнзіі | |
Немец па нацыянальнасці, Буркхард Дальвіц з 1979 года жыў і працаваў у Аўстраліі. Пішучы музыку для мясцовага тэлебачання і кіно, ён перыядычна рассылаў свае апошнія саўндтрэкі буйным прадзюсарам. Пасля завяршэння саўндтрэка да аўстралійскага навукова-фантастычнага фільма «Зона 39[en]» ён даслаў адну з копій на офіс вядомага аўстралійскага рэжысёра Пітэра Уіра, які якраз у гэты час вярнуўся на радзіму пасля завяршэння здымак «Шоу Трумана». Падбіраючы музыку для кінастужкі, рэжысёр звярнуў увагу на саўндтрэк Дальвіца і прапанаваў яму працу[10].
Альбом быў выпушчаны 2 чэрвеня 1998 года лэйблам «Milan Records[en]»[11]. За музыку да фільма Буркхард Дальвіц і Філіп Глас атрымалі шэраг кінематаграфічных узнагарод, у тым ліку «Залаты глобус»[12].