Штаты ЗША
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка / From Wikipedia, the free encyclopedia
Штаты ЗША (англ.: state, літаральна "дзяржава") — асноўныя палітычныя суб'екты, якія разам утвараюць Злучаныя Штаты Амерыкі (усяго 46 штатаў і 4 садружнасці з правамі штатаў). Яны маюць значную ступень суверэнітэту ва ўнутраных справах, аднак саступаюць усе паўнамоцтвы ў адносінах з замежнымі дзяржавамі, а таксама частку канстытуцыйных паўнамоцтваў федэральным уладам. Усе штаты з'яўляюцца раўнапраўнымі паміж сабою.