![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3a/Ellora_Caves%252C_India%252C_Kailasanatha_Temple_2.jpg/640px-Ellora_Caves%252C_India%252C_Kailasanatha_Temple_2.jpg&w=640&q=50)
Элора
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эло́ра, ці Элура — населены пункт у заходняй частцы Індыі, штат Махараштра, за 15 км ад горада Аўрангабада.
Паблізу Элоры 34 высечаныя ў скале будыйскія, брахманскія і джайнскія храмы (VI—XIII стст.), у т.л. грандыёзны маналітны храм Кайласанатха (VIII ст.). Месца рэлігійнага паломніцтва і міжнароднага турызму. Храмы ў Элоры ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.