персанаж рамана Джэйн Осцін «Пыха і перадузятасць» From Wikipedia, the free encyclopedia
Элізабэт Бэнэт (англ.: Elizabeth Bennet), таксама Элайза або Эліза (англ.: Eliza) і Лізі (англ.: Lizzy) — выдуманы персанаж і галоўная гераіня рамана Джэйн Осцін «Пыха і перадузятасць».
Элізабэт Бэнэт | |
англ.: Elizabeth Bennet | |
Элізабэт Бэнэт, ілюстрацыя Чарлза Брока | |
Стваральнік: | Джэйн Осцін |
Творы: | «Пыха і перадузятасць» |
Пол: | жаночы |
Нацыянальнасць: | англічанка |
Месца жыхарства: | Лонгбарн |
Узрост: | 20 |
Месца нараджэння: | Хартфардшыр |
Сям’я: | містэр Бэнэт (бацька), місіс Бэнэт (маці), Джэйн, Мэры, Кіці, Лідыя (сёстры) |
Ролю выконвае: | Карыгвен Льюіс (1938), Грыр Гарсан (1940), Дафна Слейтэр (1952), Джэйн Даўнс (1958), Селія Банерман (1967), Элізабэт Гарві (1980), Джэніфер Эль (1995), Кіра Найтлі (2005) |
Сюжэт рамана засяроджаны на спробах Элізабэт знайсці каханне і шчасце ў рамках абмежаванняў і правіл прыстойнасці англійскага грамадства пачатку XIX стагоддзя. Элізабэт Бенет, як правіла, лічыцца адной з самых папулярных і мілых гераінь Осцін і адным з самых папулярных жаночых вобразаў у англійскай літаратуры.
Элізабэт — другая з пяці сясцёр. Яна і яе сям’я жывуць у маёнтку Лонгбарн, размешчаным непадалёк ад мястэчка Мерытана, графства Хартфардшыр. У пачатку рамана Элізабэт 20 гадоў. Яна апісваецца як прывабная і выхаваная дзяўчына, якая вылучаецца назіральнасцю. Лізі крыху іграе на фартэпіяна. Яе найлепшымі сяброўкамі з’яўляюцца сястра Джэйн і суседская дзяўчына Шарлота Лукас. Адносіны з апошняй некалькі пагоршыліся, калі Шарлота выйшла замуж за кузена і былога прыхільніка Элізабэт, дурнаватага і недарэчнага містэра Колінза, але праз некаторы час Лізі і Шарлота зноў сталіся найлепшымі сяброўкамі.
Ролю Элізабэт Бэнэт у тэле- і кінаадаптацыях выконвалі Карыгвен Льюіс (1938), Грыр Гарсан (1940), Дафна Слейтэр (1952), Джэйн Даўнс (1958), Селія Банерман (1967), Элізабэт Гарві (1980), Джэніфер Эль (1995), Кіра Найтлі (2005).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.