Эрнэст Хемінгуэй
амерыканскі пісьменнік і журналіст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Эрнэ́ст Мі́лер Хемінгуэ́й (англ.: Ernest Miller Hemingway; 21 ліпеня 1899 — 2 ліпеня 1961) — амерыканскі пісьменнік і журналіст. Аўтар шматлікіх апавяданняў і рэпартажаў. Майстар дыялога і ўнутранага маналога. Яго творы, адметныя драматызмам, экспрэсіўнасцю, сугестыўнасцю аповеду з глыбокім падтэкстам, насычаны біблейскімі матывамі і вобразамі-сімваламі. Яго стрыманы рэалістычны стыль моцна паўплываў на літаратуру XX стагоддзя, а жыццё, поўнае прыгод, і грамадскі імідж аказалі ўплыў на наступныя пакаленні.
Эрнэст Мілер Хемінгуэй | |
---|---|
англ.: Ernest Miller Hemingway | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 21 ліпеня 1899(1899-07-21)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 ліпеня 1961(1961-07-02)[1][2][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Clarence Hemingway[d] |
Маці | Грэйс Хол-Хемінгуэй[d] |
Жонка |
Элізабет Хэдлі Рычардсан (1921—1927) Палін Пфайфер (1927—1940) Марта Гэлхарн (1940—1945) Мэры Уэлш Хемінгуэй (1946—1961) |
Дзеці | Джэк, Патрык, Грэгары |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст |
Гады творчасці | 1917—1961 |
Кірунак | мадэрнізм, рэалізм |
Жанр | проза, публіцыстыка |
Мова твораў | англійская |
Прэміі |
Пулітцэраўская прэмія (1953) Нобелеўская прэмія (1954) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Найбольшую колькасць сваіх твораў ён напісаў з сярэдзіны 1920-х да сярэдзіны 1950-х гадоў. У 1926 годзе Эрнэст Хемінгуэй апублікаваў свой першы раман — «І ўзыходзіць сонца». Вопыт часу Першай сусветнай вайны лёг у аснову рамана «Бывай, зброя!». Пасля грамадзянскай вайны ў Іспаніі, дзе ён быў журналістам, напісаў раман «Па кім звоніць звон». 3 напісанага пасля Другой сусветнай вайны вылучаюцца раманы «За ракой у цені дрэў» і «Астравы ў акіяне». Мужнасць і непахіснасць простага чалавека ў змаганні з прыродай паказана ў аповесці-прытчы «Стары і мора». Неўзабаве пасля яе публікацыі Хемінгуэй адправіўся на сафары ў Афрыку, дзе ледзь не загінуў. У 1961 годзе пісьменнік скончыў жыццё самагубствам.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1954). За сваё жыццё ён апублікаваў сем раманаў, шэсць зборнікаў апавяданняў і два дакументальныя творы. Апроч таго, яшчэ тры раманы, чатыры зборнікі апавяданняў і тры дакументальныя творы былі апублікаваны пасмяротна. Многія з яго твораў лічацца класікай амерыканскай літаратуры.