Ян Сухадо́льскі (польск.: Jan Suchodolski) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага. Скарбнік літоўскі, удзельнік Чатырохгадовага Сойма і паўстання 1794 года.
Ян Сухадольскі | |
---|---|
| |
Род | Сухадольскія[d] |
Бацька | Антоні Сухадольскі |
Маці | Тэрэза з Быхаўцаў[d] |
Жонка | Тэкля з Даўнаровічаў[d] |
Дзеці | Януар Іванавіч Сухадольскі і Райнольд Сухадольскі |
Паходзіў са шляхецкага роду Сухадольскіх герба «Слепаўрон». Сын Антонія Сухадольскага і Тэрэзы з Быхаўцаў.
У 1790 годзе пры падтрымцы бацькі выбіраецца на другую кадэнцыю Чатырохгадовага Сойма ад Ваўкавыскага павета. У тым жа годзе становіцца скарбнікам літоўскім. Удзельнік паўстання 1794 года. У 1795 годзе ўваходзіў у склад Скарбовай Дэпутацыі Надзвычайнага Урада Вялікага Княства Літоўскага.
Быў жанаты з Тэкляй з Даўнаровічаў. Меў сыноў: Януара, які стаў вядомым мастаком, Райнольда, які стаў паэтам, Валенція, Казіміра і Яцака. А таксама дачок — Марыю і Саламею.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.