Януар Іванавіч Сухадольскі

мастак From Wikipedia, the free encyclopedia

Януар Іванавіч Сухадольскі
Remove ads

Януар (Ян) Іванавіч Сухадольскі (польск.: January Suchodolski; 19 верасня 1797, Гродна20 сакавіка 1875) — беларускі жывапісец-баталіст і ваенны дзеяч.

Хуткія факты Януарый Сухадольскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Сухадольскіх герба «Слепаўрон». Сын Яна Сухадольскага і Тэклі з Даўнаровічаў. Брат паэта Райнольда Сухадольскага.

Першыя ўрокі жывапісу браў у польскага мастака А. Брадоўскага. Скончыў Свіслацкую гімназію, Школу ваенных інжынераў у Варшаве, служыў у войску Царства Польскага. Удзельнічаў у руска-іранскай вайне (1826—1828), знаходзіўся пры штабе фельдмаршала І. Паскевіча, на заказ якога стварыў цыкл карцін прысвечаны кампаніі. Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў, эмігрыраваў, жыў у Рыме. Пасля амністыі вярнуўся на радзіму, дзе жыла сям’я. Па запрашэнні імператара Мікалая I паехаў у Пецярбург, дзе атрымаў заказ на цыкл карцін пра батальныя сцэны руска-французскай вайны 1812 года. Цяпер частка карцін захоўваецца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[1], ў Гомельскім краязнаўчым музеі (творы, зробленыя на заказ фельдмаршала І. Паскевіча).

Thumb
«Бітва пад Самасьерай», 1860
Remove ads

Творы

  • Узяцце рускімі крэпасці Карс
  • Перамога пад Елдавай
  • Здача крэпасці Абасабад
  • Бітва пад Рашынам (1832)
  • Бітва пад Самасьерай (1860)
  • Пераход арміі Напалеона праз Бярэзіну (1866)

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads