Рапс (лац.: Brassica napus L. var. oleifera Metzg.) — аднагадовая алейная расліна сямейства крыжакветных. У прыродзе існуюць дзве формы рапсу: рапс яравы і рапс азімы, які мае асноватворнае значэнне. Насенне рапсу змяшчае 48—52 % алею, які выкарыстоўваюць у лакафарбавай, мылаварнай, харчовай (маргарынавай) і іншых галінах прамысловасці. Макуху пасля прапарвання скормліваюць скаціне. Рапс азімы вырошчваюць таксама на зялёны корм.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Рапс |
Агульны выгляд расліны. Іспанія |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Brassica napus L., 1753
|
Сінонімы |
---|
- Brassica gongylodes Mill.
- Brassica napobrassica Mill.
- Brassica oleifera Moench nom. illeg.
- Brassica praecox Kit. ex Hornem.
- Brassica praecox Waldst. & Kit. ex DC.
- Brassica rutabaga (DC.) Druce
- Brassica rutabaga DC. ex H.Lev.
- Brassica stricta Nestl. ex DC.
- Crucifera napus E.H.L.Krause
|
|
Закрыць
Рапс быў вядомы яшчэ за 4 тысячагоддзя да нашай эры. Адны даследчыкі лічаць яго радзімай Еўропу, у прыватнасці яе паўночна-заходнія прыбярэжныя раёны, як прыморскія землі сучасных Швецыі, Нідэрландаў і Вялікабрытаніі, іншыя — Міжземнамор’е. На карысць апошняга ўскосна сведчыць той факт, што культура рапсу з самых аддаленых часоў была больш распаўсюджаная ў Азіі, дакладней — у Індыі, куды яна, хутчэй за ўсё, пракралася з Міжземнамор’я.
Да сярэдзіны XIX стагоддзя рапс разам з іншымі алейнымі крыжакветнымі, як свірэпа і гарчыца, быў у Еўропе даволі распаўсюджанай культурай. Плошчу пад рапс толькі ў адной толькі Германіі дасягала ў той час 300 тысяч га. Такое параўнальна шырокае распаўсюджванне да таго часу культуры тлумачыцца выкарыстаннем яго алею для тэхнічных патрэбаў у сувязі з агульным прамысловым развіццём попыту на тэхнічнае масла. Маладая нафтавая прамысловасць тады яшчэ не была ў стане задавальняць гэты попыт, і рапс, які апынуўся ў еўрапейскіх агракліматычных умовах адным з самых алейных раслін, шырока культываваўся.