беларускае калабарацыйнае падраздзяленне From Wikipedia, the free encyclopedia
13-ы Беларускі паліцыйны батальён СД (ням.: Weissruthenische-Polizei(SD)-Bataillon № 13) — беларускае калабарацыйнае падраздзяленне мясцовай паліцыі. Самі ж беларусы звычайна называлi яго батальёнам СС. Батальён быў адным з самых баяздольных і, у нейкім сэнсе, элітным беларускім фарміраваннем. Адно з найлепшых калабарацыйных фарміраванняў з беларусаў.
13-ы Беларускі паліцыйны батальён СД | |
---|---|
Weissruthenische-Polizei(SD)-Bataillon № 13 | |
Гады існавання | 1943—1945 |
Краіна | Трэці рэйх |
Падпарадкаванне | Рэйхскамісарыят Остланд |
Уваходзіць у | СД (беларуская дапаможная паліцыя) |
Тып | батальён |
Дыслакацыя | |
Удзел у | Другая сусветная вайна |
У лютым 1943 года батальён ужо складаўся з дзвюх рот, а ў маі быў кінуты на антыпартызанскую аперацыю «Котбус» у ваколіцах Мінска.
Восенню таго ж года, батальён яднаецца ў Вілейцы, такім чынам у ягоным складзе апынулася каля 1000 жаўнераў.
Частка ўзводаў была адлучаная ад батальёну на ахову канцлагера ў Калдычэве (за 20 км ад Баранавічаў) і на розныя аперацыі на Глыбоччыне і Лідчыне.
У чэрвені 1944 года батальён адступае з тэрыторыі Беларусі, а ў Аўгуставе з ягонага складу дэзертуе 150 жаўнераў з 4 афіцэрамі, якія сыйшлі ў лес. Потым яны далучыліся да Арміі Краёвай і Чорнага ката.
Такім чынам, ужо ўвосені 1944 года батальён складаўся з 600 жаўнераў, якія былі раскінутыя па розных гарадах Германіі і далучаныя ў выніку да 30-й грэнадзёрскай дывізіі СС.
На восень 1943 года афiцэрскi склад батальёна быў наступны: надлейтэнант Іван Орсiч, лейтэнанты Іван Мялешка, Антон Бандык, Дрозд, Калька, Iванiцкi, Аркадзь Качан, Якубёнак, С. Бобка, Мохарт, Сасукевiч, Кушнеровiч, Клiнцэвiч.
Паводле ўмоў Францішка Кушаля, жаўнеры насілі бел-чырвона-белы сцяжок на левым рукаве і пагоню ў якасці какарды. Але таксама батальён выкарыстоўваў сімволіку СС на шлямах, у тым ліку і адамаву галаву, што бачна на здымках.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.