From Wikipedia, the free encyclopedia
Chrysler 300 — легкавы аўтамабіль маркі Chrysler, які выпускаўся з 2004 па 2023 год.
Папярэднік Chrysler 300M |
Было прададзена каля 1,4 мільёна аўтамабіляў. Мадэль ніколі не была бэстсэлерам, але стала паратункам для Chrysler. У глабальным аб’ёме продажу маркі, на Chrysler 300 прыпадала 21% у 2004—2011 (першае пакаленне) і 20% у 2011—2023 гады (другое пакаленне)[1].
Аўтамабіль быў пабудаваны на заднепрываднай платформе Chrysler LX, якая была створана сумесна з Daimler і падзяляла шэраг кампанентаў з Mercedes-Benz E-класа.
Базавая мадыфікацыя мела 2,7-літровы рухавік V6 магутнасцю 141 кВт (190 к.с.). 300C атрымаў 5,7-літровы рухавік HEMI магутнасцю 340 к.с. Chrysler 300C SRT8 быў абсталяваны рухавіком HEMI аб’ёмам 6,1 літра магутнасцю 425 к.с. Мадэльны шэраг таксама ўключаў паўнапрывадныя мадыфікацыі, «зацемненую» версію 300S, а па-за межамі Паўночнай Амерыкі прапаноўваліся ўніверсалы Touring.
У студзені 2011 года на Мотаршоў у Дэтройце было прадстаўлена другое пакаленне. Аўтамабіль быў пабудаваны на мадэрнізаванай платформе свайго папярэдніка, дызайн быў згладжаны, але сілуэт машыны застаўся ў значнай ступені падобным. Ад выпуску ўніверсала адмовіліся.
З набыццём «Крайслера» канцэрнам Fiat, седан прадаваўся ў Еўропе пад маркай Lancia Thema. Аднак паспяховай гэтая спроба не была — з 2011 па 2014 год прадалі ўсяго 6 тысяч машын[1].
Апошні Chrysler 300C сышоў з канвеера зборачнага завода ў Брамптане (Антарыа) 9 снежня 2023 года[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.