From Wikipedia, the free encyclopedia
«Кугуар» — амерыканская цяжкая бронемашына класа MRAP (Mine-Resistant Ambush Protected). Вырабляецца і распрацавана кампаніяй Force Protection Inc.
Cougar | |
---|---|
Бітва | |
Краіна паходжання | |
Вытворца | Force Protection Inc[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У пачатку 2000-х гадоў амерыканскія войскі ў Іраку і Афганістане сутыкнуліся з праблемай прыдарожных засад і выбуховых прылад. Звычайныя траспартныя сродкі не маглі абараніць вайскоўцаў ад куль і выбуховак, таму паўстала неабходнасць забяспечыць армію браніраванымі машынамі.
Кампаніяй Force Protection Industries быў распрацаваны MRAP Cougar. Машына створана на аснове грамадзянскага грузавіка. Асноўнай мэтай праекта было стварэнне браніраванага транспартнага сродку, здольнага эфектыўна абараняць вайскоўцаў ад мін і выбухаў.
Пасля паспяховых выпрабаванняў і дэманстрацый сваёй эфектыўнасці, MRAP Cougar быў прыняты на ўзбраенне амерыканскай арміі. У 2004 годзе быў заключаны кантракт на пастаўку першых партый.
Cougar вырабляецца ў двух варыяцыях: з колавай формулай 4х4 і 6х6. Мае V-вобразнае дно.
Бронекорпус падзелены на дзве часткі: заселенае аддзяленне і рухальны адсек. Унутры можа размясціцца да 9 чалавек: трое спераду і яшчэ шасцёра ззаду на індывідуальных сядзеннях. На бартах з кожнага боку размешчаны па тры наглядальных акенца, а таксама байніцы для вядзення агню са стралковай зброі.
Уніфікаванае мацаванне на вежы адкрытага тыпу дазваляе выкарыстоўваць аўтаматычны станковы гранатамёт HK GMG (40 мм) або кулямёт нармальнага (буйнога) калібра, напрыклад, 7,62-мм адзіны кулямёт або 12,7-мм буйнакаліберны. Прымяненне дадатковых прыцэльных прылад і сродкаў аўтаматызацыі стральбы не прадугледжана.
У параўнанні з арыгінальным аўтамабілем «Кугуар», брытанскі варыянт — Mastiff (раней брытанская армія заказвала MPV пад найменнем Tempest MPV[1][2]) — абсталяваны вялікімі вертыкальнымі бранявымі лістамі, якія ахопліваюць парты для стральбы. Гэта спрыяе бяспечнай транспарціроўцы войскаў для абароны мэты і добрай агнявой падтрымцы, пры высадцы. Вялікія бранявыя пласціны таксама дадалі абарону ад РПГ або СВП. У пэўнай ступені эфектыўнасць кругавой абароны ад процітанкавых сродкаў узмоцнена рашэцістымі экранамі.
Бронекорпус мае дзесяць абсталяваных месцаў: два для членаў экіпажа і восем для размяшчэння дэсанту, выхад якога ажыццяўляецца праз ворныя дзверы ў карме. З адметных рысаў — наяўнасць двух кандыцыянераў.
Mastiff абсталяваны вежай пад кулямёты L7A2 GPMG 7,62 мм, L110A1 5,56 мм, L11A1 12,7 мм, 40-мм гранатамёт L134A1, або 50-мм аўтаматычную гармату[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.