Cymodoceaceae — сямейства кветкавых раслін, якое складаецца з пяці родаў і каля пятнаццаці відаў; блізка да Zannichelliaceae і нярэдка аб'ядноўваецца з ім. Аднак, у адрозненне ад відаў сямейства Zannichelliaceae, якія жывуць у прэсных або слаба саланаватых вадаёмах, Cymodoceaceae сустракаюцца толькі ў водах мораў і акіянаў і, разам з Zosteraceae, Posidoniaceae і некаторымі родамі сямейства жабнікавыя, належаць да так званых «марскіх траў», якія нагадваюць па знешнім выглядзе хутчэй водарасці, чым кветкавыя расліны.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Cymodoceaceae |
Cymodocea nodosa |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Cymodoceaceae N.Taylor
|
Тыпавы род |
---|
Cymodocea K.D.Koenig
|
Роды |
---|
|
|
Закрыць