![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d5/Deutsche_Bahn_AG-Logo.svg/langbe-640px-Deutsche_Bahn_AG-Logo.svg.png&w=640&q=50)
Deutsche Bahn
From Wikipedia, the free encyclopedia
Deutsche Bahn AG (Deutsche Bahn Holding; скарочана DB AG ці проста DB) — германская кампанія, асноўны чыгуначны аператар.
Deutsche Bahn AG | |
---|---|
ням.: Deutsche Bahn | |
![]() | |
![]() | |
Тып | Акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1994 |
Размяшчэнне |
![]() |
Ключавыя постаці | Рудыгер Грубэ (прэзідэнт) |
Галіна | Чыгуначны транспарт |
Прадукцыя | чыгуначны транспарт |
Абарот | ▲ 30 млрд € (2006) |
Чысты прыбытак | 1,7 млрд € (2006) |
Колькасць супрацоўнікаў | 229 тыс. (2006) |
Дэвіз | Die Bahn kommt |
Матчына кампанія | Германія |
Даччыныя кампаніі |
DB Fernverkehr DB Regio Railion Schenker Bax Global DB Station+Service |
Сайт | www.bahn.de |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a0/DB_tower_potsdamer_2004.jpg/320px-DB_tower_potsdamer_2004.jpg)
Юрыдычна з’яўляецца суб’ектам публічна-прававой уласнасці (ням.: Sondervermögen) — акцыянернай кампаніяй са 100 % дзяржаўным удзелам. Міністр транспарту Германіі Вольфганг Тыфензэе 24 ліпеня 2007 года абвясціў пра тое, што падчас IPO кампаніі, якая пройдзе ў 2008 годзе, 20-25 % акцый кампаніі будзе прададзена прыватным фундатарам[1]. Аднак гэтыя планы не ажыццявіліся з-за пачатку сусветнага фінансавага крызісу[2].
Выкарыстоўвае саманазва Die Bahn, якая абазначае «шлях», «дарога» і з’яўляецца ў гэтым выпадку сінонімам тэрміна «чыгунка».
Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў будынку BahnTower у Берліне.
У снежні 2010 года зацверджана новая нумарацыя ўчасткаў чыгунак ФРГ.