Folklore (альбом Тэйлар Свіфт)
альбом Тэйлар Свіфт (2020) / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Folklore» — восьмы студыйны альбом амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт, нечакана выпушчаны 24 ліпеня 2020 пад лэйблам «Republic». Альбом быў запісаны спявачкай ва ўмовах самаізаляцыі падчас пандэміі COVID-19 з дапамогай Аарана Дэснера і Джэк Антонафа. Пласцінка стала сюрпрызам для фанатаў: Тэйлар анансаваны яе ўсяго за некалькі гадзін да выхаду. У адрозненне ад поп-гучання папярэдніх рэлізаў Свіфт, «Folklore» выкананы ў альтэрнатыўным стылі, з элемента індзі-фолку, электра-фолку і кантры. Сярод інтсрументаў пераважаюць фартэпіяна і гітары.
Folklore | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | ||||||||||
студыйны альбом Тэйлар Свіфт | ||||||||||
Дата выпуску | 24 ліпеня 2020 | |||||||||
Запісаны | 2020 | |||||||||
Жанр | альтэрнатыва, інды-фолк, электра-фолк, кантры | |||||||||
Працягласць | 63:29 | |||||||||
Прадзюсар | Ааран Дэснер, Джэк Антонаф, Тэйлар Свіфт | |||||||||
Лэйбл | Republic | |||||||||
|
||||||||||
Храналогія Тэйлар Свіфт[1] | ||||||||||
|
Стандартная версія пласцінкі ўключае ў сябе 16 трэкаў, сярод якіх калабарацыя з гуртом «Bon Iver». За першы тыдзень продажаў у ЗША было куплена больш за 840 000 копій альбома — гэта самы вялікі паказчык продажаў з часоў папярэдняга альбома артысткі «Lover». «Folklore» дэбютаваў на першым радку чарта «Billboard 200» і ўзначаліў чарты Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Канады, Ірландыі і Новай Зеландыі. У падтрымку альбома адразу быў выпушчаны лід-сінгл «Cardigan». На альтэрнатыўнае радыё ў якасці сінгла была адпраўлена песня «Exile», а на кантры-пляцоўкі — «Betty».
Пласцінка атрымала адны з найлепшых водгукаў музычнай крытыкі за ўсю кар’еру артысткі.