IP-адрас
From Wikipedia, the free encyclopedia
IP-адрас (ай-пі адрас, скарачэнне ад англ.: Internet Protocol address) — сеткавы адрас вузла ў камп’ютарнай сетцы, пабудаванай па пратаколе IP. Пры сувязі праз сетку Інтэрнэт патрабуецца глабальная ўнікальнасць адраса, у выпадку работы ў лакальнай сетцы патрабуецца ўнікальнасць адраса ў межах сеткі.