![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8f/Kernel_Layout.svg/langbe-640px-Kernel_Layout.svg.png&w=640&q=50)
Ядро аперацыйнай сістэмы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ядро (англ.: kernel) — асноўны кампанент большасці камп’ютарных аперацыйных сістэм. У пэўным сэнсе яно з’яўляецца мостам паміж праграмамі і фактычнай апрацоўкай дадзеных, якая адбываецца на апаратным узроўні. Абавязкі ядра ўключаюць кіраванне рэсурсамі сістэмы (камунікацыі паміж апаратнай часткай і праграмным забеспячэннем).[1] Звычайна ў якасці асноўнага кампанента аперацыйнай сістэмы ядро забяспечвае найніжэйшы ўзровень абстракцыі для рэсурсаў (асабліва працэсара і прылад уводу/вываду), якімі павінна распараджацца праграмнае забеспячэнне, каб выконваць свае функцыі. Звычайна гэтыя аб’екты робяць даступнымі для праграмных працэсаў праз механізм сувязі паміж працэсамі (англ.: inter-process communication) і сістэмныя выклікі (англ.: system calls).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8f/Kernel_Layout.svg/320px-Kernel_Layout.svg.png)
Розныя ядры па-рознаму выконваюць задачы аперацыйнай сістэмы, у залежнасці ад іх распрацоўкі і рэалізацыі. У той час як маналітныя ядры выконваюць увесь код аперацыйнай сістэмы ў адной і той жа адраснай прасторы, каб павялічыць прадукцыйнасць сістэмы, мікраядры запускаюць большасць сэрвісаў аперацыйнай сістэмы ў карыстальніцкай адраснай прасторы, як серверы, у якасці меры па павышэнню эксплуатацыйнай надзейнасці і модульнасці аперацыйнай сістэмы.[2] Паміж гэтымі дзвюма крайнасцямі ёсць шырокі дыяпазон варыянтаў.