інтэрнэт-праект музычнай тэматыкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Last.fm — інтэрнэт-праект музычнай тэматыкі, асноўным сэрвісам якога з’яўляецца збор інфармацыі аб музыцы, якую слухае карыстальнік, і яе каталагізацыя ў індывідуальных і агульных чартах.
Last.fm | |
---|---|
| |
URL | last.fm (англ.) |
Тып сайта | сацыяльная сетка, Інтэрнэт-радыё, online music database[d], база даных і хіт-парад |
Наведвальнасць |
|
Уладальнік | Paramount Streaming[d][1] і Paramount Global[d] |
Пачатак працы | 20 сакавіка 2002 |
Рэйтынг Alexa | 1 438[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чатыры меламаны з Аўстрыі і Германіі — Фелікс Мілер (Felix Miller), Марцін Сціксел (Martin Stiksel), Міхаэль Брайдэнбрукер (Michael Breidenbruecker) і Томас Віламітцэр (Thomas Willomitzer) — у 2002 годзе заснавалі інтэрнэт-радыё і сацыяльны сайт Last.fm.
Да пачатку 2003 году праекты Audioscrobbler і Last.fm аб'ядналіся і пачалі працаваць разам.
30 мая 2007 года амерыканская кампанія CBS Interactive набыла Last.fm за $280 млн. Гэтае пагадненне стала найбуйнейшым у гісторыі набыццём брытанскага Web 2.0 сэрвісу. Новыя ўладальнікі плануюць захаваць пераемнасць каманды і пакінуць ранейшы менеджмент, узмацніўшы яго новымі кадрамі, пераважна ў вобласці фінансавага аналізу і планавання.
Пасля продажу сайта яго палітыка змянілася ў бок манетызацыі, прычым адбылося гэта не шляхам увядзення больш прывабных прапановаў для платных падпісак на сэрвіс, а скарачэннем бясплатнага функцыяналу.[3] З 22 красавіка 2009 года набылі моц змены ў функцыянаванні сайту, якія патрабуюць падпіску ў памеры $3 у месяц з карыстальнікаў, якія хочуць слухаць радыё (бясплатна можна праслухаць 30 песень), за выключэннем карыстальнікаў, якія знаходзяцца ў ЗША, Германіі або Вялікабрытаніі.
Сёння колькасць карыстальнікаў Last.fm дасягае 20 мільёнаў чалавек з больш чым 240 краін.
На сярэдзіну чэрвеня 2008 на сайце зарэгістравана больш за 4500 беларускіх карыстальнікаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.