From Wikipedia, the free encyclopedia
«Mean» (бел. «Нікчэмны») — трэці сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе трэцяга студыйнага альбома «Speak Now». Афіцыйны рэліз адбыўся 7 сакавіка 2011 на кантры-радыё[1], а 13 сакавіка песня была выпушчана на CD пад лэйблам Big Machine. Кампазіцыя была напісана самой спявачкай, а саспрадзюсарам стаў Натан Чэпман. На цяперашні час сінгл мае залаты статус у Канадзе і тры плацінавыя сертыфікацыі ў ЗША. 12 лютага 2012 года песня атрымала дзве прэміі Грэмі у катэгорыях «Найлепшая кантры-песня» і «Найлепшае сольнае кантры-выкананне» на 54-й цырымоніі[2].
«Mean» | ||||
---|---|---|---|---|
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт з альбома Speak Now |
||||
Выпушчаны | 13 сакавіка 2011 | |||
Мова | англійская | |||
Фармат | CD-сінгл | |||
Запісаны | 2009-2010 | |||
Жанр | кантры | |||
Кампазітар | Тэйлар Свіфт | |||
Працягласць | 03:58 | |||
Лэйбл | Big Machine, Universal Republic | |||
Прадзюсар | Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт | |||
Аўтар песні | Тэйлар Свіфт | |||
|
||||
Месцы ў чартах | ||||
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў | ||||
|
«Mean», як і ўсе 14 трэкаў з альбома «Speak Now», Тэйлар Свіфт напісала самастойна. Яна таксама стала сапрадзюсарам разам з Натанам Чэпманам. Упершыню песня выйшла ў якасці прома-сінгла 17 кастрычніка 2010 года, а 7 сакавіка 2011 года на радыё адбыўся яе рэліз як афіцыйнага сінгла. Праз чатыры дні, 13 сакавіка, кампазіцыя выйшла на СD. У інтэрв'ю спявачка адзначала, што прысвяціла песню тым людзям, якія крытыкуюць кожны яе крок і не задумваюцца над тым, як яна сябе адчувая праз іх словы[3][4]. Пазней стала вядома, што Свіфт напісала песню пра крытыка Боба Ляўседза, які напісаў разгромную і абразлівую рэцэнзію на выступленне Тэйлар на прэміі «Грэмі 2010»[5][6][7].
Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:
Песня 'Mean' пра тое, што існуе мільён розных меркаванняў. Я разумею гэта, не ўсім будзе падабаецца ўсё, што ты робіш. Усё роўна будзе нешта, за што цябе заўсёды будуць крытыкаваць. Але я таксама разумею, што існуюць розныя спосабы крытыкаваць кагосьці. Ёсць канструктыўная крытыка, прафесійная крытыка і тыя сітуацыі, калі цябе проста абражаюць. Вы перасякае гэтую рысу, калі пачынаеце проста судзіць усё ў чалавеку. Я напісала гэтую песню пра крытыка, якому я вельмі-вельмі не падабалася. Я паважаю працу журналістаў, асабліва калі яны пішуць канструктыўную крытыку. Звычайна я прымаю гэта і думаю: 'Так, магчыма, ты маеш рацыю, і я папрацую над гэтым'. Але гэты крытык ненавідзеў мяне. Ненавідзеў вельмі моцна! Я адчувала сябе бездапаможнай, адчувала, што я не магу нічога зрабіць. Таму я зрабіла тое, што заўсёды раблю: іду ў куток і пішу пра гэта песню. |
«Mean» стаў 13-ым запар сінглам Свіфт, які ўвайшоў у дзесятку найлепшых песень Hot Country Songs: пікам псені стала 2 прыступка. У галоўным хіт-парадзе Амерыкі сінгл заняў 11 месца. У Аўстарліі кампазіцыя дайшла да 45 пазіцыі, а ў Канадзе трапіла ў дзясятку найлепшых.
Песня атрымала станоўчыя водгукі ад крытыкаў і атрымала дзве прэміі Грэмі у катэгорыях «Найлепшая кантры-песня» і «Найлепшае сольнае кантры-выкананне» на 54-й цырымоніі[2].
Кліп на песню, які быў зняты ў Лос-Анджэлесе, выйшаў 6 мая 2011 года. Рэжысёрам выступіў Дзіклан Вайтблум.
Патаемнае пасланне — «I Thought You Got Me» (бел. «Я лічыла, ты мерамог мяне»).
Чарт (2010-2011) | Вышэйшая пазіцыя |
---|---|
ARIA | 45 |
Canadian Hot 100 | 10 |
Gaon | 92 |
Billboard Hot 100 | 11 |
Country Digital Songs | 1 |
Hot Country Songs | 2 |
Чарт (2011) | Пазіцыя |
---|---|
US Country Songs | 24 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.