Mk VI (лёгкі танк)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Mk VI (англ.: Light Tank Mk VI) — брытанскі лёгкі танк 1930-х гадоў. Па савецкай класіфікацыі адносіўся да малых танкаў. Апошняя і самая цяжкая мадэль у лінейцы даваенных лёгкіх танкаў Вялікабрытаніі. Вырабляўся серыйна ў 1936—1940 гадах, агулам было выпушчана 1285 Mk VI у розных варыянтах. Падчас Другой сусветнай вайны гэтыя танкі абмежавана выкарыстоўваліся брытанскімі войскамі ў баях аж да 1942 года, некаторая іх колькасць таксама была прададзена іншым краінам.
Хуткія факты Light Tank Mk VI, Класіфікацыя ...
Light Tank Mk VI | |
---|---|
Класіфікацыя | лёгкі танк |
Краіна | Вялікабрытанія |
Гісторыя | |
Распрацоўнік | Vickers-Armstrongs[d] |
Вытворца | Vickers-Armstrongs |
Гады вытворчасці | 1936-1940 |
Колькасць выпушчаных, шт. | 1,682 |
Мадыфікацыі | Mk VI, Mk VIA, Mk VIB, Mk VIC, Mk VI India Pattern |
Войны | Другая сусветная вайна; араба-ізраільская вайна (1948) |
Габарыты | |
Даўжыня, мм | 3990 |
Шырыня, мм | 2957 |
Вышыня, мм | 2230 |
Браніраванне | |
Лоб вежы, мм/град. | 14 |
Борт вежы, мм/град. | 14 |
Карма вежы, мм/град. | 14 |
Узбраенне | |
Кулямёты | 15-мм BESA; 7,92-мм BESA |
Рухомасць | |
Тып рухавіка | Meadows ESTB 6-цыліндравы карбюратарны вадкаснага астуджэння |
Магутнасць рухавіка, к. с. | 88 |
Хуткасць па шашы, км/г | 58 |
Запас ходу, км | 206 |
Удзельная магутнасць, к. с./т | 17,6 |
Тып падвескі | блакаваная, на спружынных рысорах |
Пераадольваемы ўздым, град. | 32° |
Пераадольваемая сценка, м | 0,6 |
Пераадольваемы роў, м | 1,5 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць