From Wikipedia, the free encyclopedia
Джавані-Антоніа Скаполі (італ.: Giovanni Antonio Scopoli, 3 чэрвеня 1723 — 8 мая 1788 года), італьянска-аўстрыйскі прыродазнавец.
Джавані Антоніа Скаполі | |
---|---|
італ.: Giovanni Antonio Scopoli | |
Дата нараджэння | 3 чэрвеня 1723[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 мая 1788[3][4] (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, птэрыдолаг, хімік, заолаг, арнітолаг, урач, біёлаг, лепідаптэрыст, арахнолаг, міколаг, геолаг, выкладчык універсітэта, натураліст |
Навуковая сфера | Батаніка, энтамалогія, хімія, металургія, медыцына |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | даследчык прыроды Альпаў |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |||
---|---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Scop.». Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Scopoli».
|
Быў прафесарам у Павіі.
Нарадзіўся 3 чэрвеня 1723 года ў вёсцы каля Кавалезэ, у гістарычнай вобласці Ціроль (цяпер на тэрыторыі Італіі, раней належала Аўстрыі), у сям'і адваката. Атрымаў медыцынскую адукацыю ў Інсбрукскім універсітэце.
Пасля заканчэння ўніверсітэта займаўся доктарскай практыкай у Кавалезэ і Венецыі. Шмат падарожнічаў па тэрыторыі Альпаў, дзе збіраў энтамалагічныя і гербарныя калекцыі. Пазней працаваў урачом у Ідрыі, на тэрыторыі сучаснай Славеніі.
У 1761 годзе апублікаваў сваю вядомую працу «Атручванне ртуццю» (лац.: De Hydroargyro Іdrіensі Tentamіna). Даследаваўшы раслінны і жывёльны свет Крайны, выдаў кнігі па яе флоры (лац.: Flora Carnіolіca, 1760) і насякомых (Entomologіa Carnіolіca, (1763).
У 1769 годзе атрымаў званне прафесара хіміі і металургіі ў Горнай акадэміі Шэмніца (цяпер Славакія).
Працаваў разам з Ладзара Спаланцані над доказам тэорыі, паводле якой жыццё не можа самазараджацца, а жывыя істоты паходзяць ад іншых жывых істот.
У 1786 годзе Скаполі апісаў тыпавы від маскіта Phlebotomus papatasi.
У гонар Скаполі Н. Жакен назваў род раслін сямейства Паслёнавыя — Scopolia Jacq. (Скаполія), ад якога паходзіць назва алкалоіда скапаламіну, які ўтрымліваецца ў ім.
У гонар Скаполі таксама названа некалькі відаў раслін, у тым ліку Scrophularia scopolii Hoppe ex Pers. (Залозніца Скаполі).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.