Usplёsk
From Wikipedia, the free encyclopedia
Usplёsk — былы беларускі рок-гурт з Маладзечна. Выконваў музыку ў змяшаным стылі пад уплывам альтэрнатыўнага року і ню-метала.[1][2] Выпусціў тры студыйныя альбомы. Песні пераважна па-беларуску. У 2005 годзе выйшаў першы альбом гурта «КАРАгод». У 2007 годзе гурт выпусціў другі альбом пад назвай «Выварат Вілія». У 2010 годзе праект трансфармаваўся ў аўдыёвізуальны эксперымент «IOD». У 2021 годзе музыкі апублікавалі трэці альбом «Сонца высока», запісаны ў 2010 годзе ў Вільні.
Хуткія факты Жанры, Гады ...
Usplёsk | |
---|---|
Жанры |
Альтэрнатыўны рок Ню-метал |
Гады | 2000 — 2010 |
Краіна |
![]() |
Горад | Маладзечна |
Мова песень | беларуская |
Склад |
Юрый «Шуст» Шусціцкі Глеб «Дзірт» Гневашаў Аляксей «Панда» Кужко Ігар «Базыль» Стахіевіч Максім «Макс» Юргевіч |
Былыя ўдзельнікі |
Павел Кудрын |
Іншыя праекты |
IOD, Jitters, Port Mone |
Закрыць