Майроніс
паэт, драматург, каталіцкі святар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Майроніс (літ.: Maironis, сапраўднае імя Ёнас Мачуліс; 21 кастрычніка [2 лістапада] 1862, Пасандравіс, цяпер Расяйнейскі раён — 28 чэрвеня 1932, Каўнас) — літоўскі паэт, драматург, выбітны прадстаўнік літоўскага рамантызму; тэолаг, каталіцкі святар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пачатковую адукацыю і валоданне польскай мовай атрымаў дома. Вучыўся ў Ковенскай гімназіі ў 1873—1883 гадах.
У 1883—1884 гадах вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце ў Кіеўскім універсітэце Святога Уладзіміра.
У 1884 годзе па жаданні бацькоў паступіў у Ковенскую духоўную семінарыю. Пасля яе заканчэння ў 1888 годзе працягнуў вучобу ў пецярбургскай Духоўнай акадэміі, якую скончыў у 1892 годзе.
У 1892—1894 і 1909—1932 гадах выкладаў у Ковенскай духоўнай семінарыі, у 1909—1932 гадах яе рэктар.
У 1894—1909 гадах прафесар Пецярбургскай духоўнай акадэміі; з 1903 года доктар тэалогіі. У 1922—1932 гадах загадчык кафедры маральнай тэалогіі Літоўскага універсітэта ў Каўнасе (з 1930 гады Універсітэт Вітаўта Вялікага). У 1923—1924 гадах выкладаў у гэтым універсітэце літоўскую літаратуру.
Імем Майроніса названы вуліцы ў Вільні (Вуліца Майронё), Каўнасе і іншых гарадах Літвы.
Remove ads
Беларускія пераклады
- Майроніс / Maironis Вянок з руты / Rūtų vainikas – baltarusių ir lietuvių k. Įžanginis žodis Vytautas Žeimantas - Vilnius BMK laidykla, 2019. 72 p. iliutr.ISBN 978-609-468-184-4
- Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[5].
Зноскі
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- Майронис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Maironis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Майронис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads