Каўнаская духоўная семінарыя

каталіцкая семінарыя ў Каўнасе From Wikipedia, the free encyclopedia

Каўнаская духоўная семінарыяmap
Remove ads

Каўнаская духоўная семінарыя (літ.: Kauno kunigų seminarija) — вышэйшая каталіцкая спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі святароў у Каўнасе, з’яўляецца найбуйнейшай каталіцкай семінарыяй у Літве. Лічыцца часткай тэалагічнага факультэта Універсітэта Вітаўта Вялікага.

Хуткія факты Каўнаская духоўная семінарыя, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Пасля паўстання 1863—1864 гадоў рэзідэнцыя біскупа Жамойці Мацеюса Валанчуса была перанесена з Варняў у Коўна. У гэтым жа годзе пры манастыры цыстэрцыянцаў і касцёле св. Георгія была ўтворана духоўная семінарыя. З 1863 па 1870 гады колькасць навучэнцаў у семінарыі была абмежавана, бо службовыя асобы Расійскай імперыі не дазвалялі набор новых навучэнцаў.

Падчас Першай сусветнай вайны семінарыя пераехала ў Трашкуны, будынак семінарыі ў Коўне быў пераўтвораны ў ваенны лазарэт. У 1918 годзе, пасля здабыцця Літвой незалежнасці, семінарыя вярнулася ў Коўна.

Пасля анексіі Літвы Савецкім Саюзам Каўнаская семінарыя засталася адзінай у Літве, усе іншыя былі закрыты. Большасць будынкаў семінарыі былі канфіскаваны, а многія святары арыштаваны ці дэпартаваны.

Пасля абвяшчэння Літвой у 1990 годзе незалежнасці семінарыі вярнулі яе былыя будынкі[1].

Remove ads

Выкладчыкі

Вядомыя выпускнікі

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads