Ёркскі ўніверсітэт (Канада)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ёркскі ўніверсітэт (англ.: York University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Таронта ў правінцыі Антарыа, Канада.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Універсітэт быў заснаваны ў 1959 годзе. Гэта адзін з трох універсітэтаў у Таронта, буйнейшы ўніверсітэт Канады па памеры і трэці па колькасці студэнтаў. Яго велізарны кампус, адкрыты ў 1965 годзе, размешчаны ў паўночнай частцы горада. Назва ўніверсітэта паходзіць ад былога горада Ёрк, які сёння з'яўляецца часткай (раёнам) Таронта. Тут навучаюцца больш за 50 тысяч студэнтаў і працуе каля 7 тысяч супрацоўнікаў.
Remove ads
Структура
- Школа мастацтваў, медыяў, перформансу і дызайну
- Факультэт адукацыі
- Факультэт экалагічных і гарадскіх змен
- Факультэт магістратуры і аспірантуры
- Факультэт здароўя
- Школа інжынерыі
- Факультэт вольных мастацтваў і прафесійных студый
- Школа права
- Школа бізнесу
- Факультэт прыродазнаўчых навук
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads