Ёсеф Паленічак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ёсеф Паленічак (чэшск.: Josef Páleníček; 19 ліпеня 1914, Траўнік, Боснія і Герцагавіна — 7 сакавіка 1991, Прага) — чэшскі кампазітар і піяніст.
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся з 1927 года ў Празе ў Карэла Гофмайстэра (спачатку прыватна, затым у Пражскай кансерваторыі), пазней таксама ў Віцезслава Новака. У 1936—1938 гадах удасканальвае сваё майстэрства ў парыжскай Вышэйшай нармальнай школе музыкі ў Альфрэда Карто (фартэпіяна), Альбера Руселя (кампазіцыя), Дзірана Алексаняна (камерны ансамбль).
У 1934 годзе заснаваў Трыа імя Сметаны (з 1945 года Чэшскае трыа), нязменным піяністам і лідарам якога заставаўся да самай смерці. Выступаў таксама дуэтам з віяланчэлістам трыа Сашам Вечтамавым. Вядомы сваімі інтэрпрэтацыямі твораў Бедржыха Сметаны, Леаша Яначака, Багуслава Марціну.
Кампазітарская спадчына Паленічака ўключае тры фартэпіянныя канцэрты, а таксама канцэрты для кларнета, саксафона, флейты з аркестрам, «Сімфанічныя варыяцыі на ўяўны партрэт Ільі Эрэнбурга» (1971), камерную, харавую музыку.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ЧССР (1974), Народны артыст Чэхаславакіі (1979).
Remove ads
Зноскі
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- Česká divadelní encyklopedie Праверана 16 красавіка 2021.
- The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads