Іаакім Іванавіч Берасцень

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іакім Іванавіч Берасцень (1877, Бешанковічы Віцебскай губерні — 1926) — беларускі палітычны дзеяч, рэвалюцыянер, дэлегат VI з'езда РСДРП(б) ад Віцебскай арганізацыі РСДРП(б), удзельнік устанаўлення Савецкай улады ў Віцебску[1].

Хуткія факты Іакім Іванавіч Берасцень, Старшыня Мінскага рэвалюцыйнага чыгуначнага суда ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Бешанковічы Віцебскай губерні ў 1877 годзе. Член Камуністычнай партыі з дня яе заснавання. Актыўны ўдзельнік рэвалюцыйнага руху рабочых. У 1898 годзе стварыў сацыял-дэмакратычны гурток сярод працоўных Бранскага вагонабудаўнічага завода. У 1902 годзе ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху ў Харкаве, Бранску, у 19031908 гг. у Віцебску і на Рыга-Арлоўскай чыгунцы[1].

Тройчы арыштоўваўся царскім ахоўным аддзяленнем у 1907, 1909 і 1910 гадах. Хаваўся ад царскіх уладаў за мяжой у 1910 — 1914 гадах. У 1914 годзе працаваў у чыгуначных майстэрнях Рыгі. У гады Першай сусветнай вайны служыў у арміі. У чэрвені-ліпені 1917 года працаваў у Віцебску, з'яўляўся адным з арганізатараў Віцебскай арганізацыі інтэрнацыяналістаў (з верасня 1917 Віцебскай арганізацыі РСДРП(б))[2]. У 1917 годзе А. І. Берасцень як член Камітэта Віцебскай арганізацыі РСДРП(б), быў абраны дэлегатам VI з'езда РСДРП(б)[1].

Пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі працаваў членам Мінскага Савета. Са студзеня 1918 года быў старшынёй Мінскага рэвалюцыйнага чыгуначнага суда[1], а з красавіка 1919 года — старшынёй ячэйкі РКП(б) чыгуначнікаў Мінска. З 1921 года працаваў у Службе шляху Віцебскага чыгуначнага вузла, пазней быў начальнікам буравых работ у Віцебску.

Імем Берасценя названы вуліцы ў многіх населеных пунктах Беларусі. У 1973 годзе Акруговая вуліца ў Віцебску была перайменаваная ў вуліцу Берасценя і на адным з дамоў ўсталяваная мемарыяльная дошка ў яго гонар.

Remove ads

Зноскі

  1. Берестень Иаким Иванович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 55. — 737 с.
  2. Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 76. — 408 с. 60 000 экз. ISBN 5-85700-004-1.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads