Іаакім Раманавіч Пятроў

патафізіёлаг From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іаакім Раманавіч Пятроў (руск.: Иоаким Романович Петров; 22 верасня 1893, Іванаўскае, Санкт-Пецярбургская губерня, Расійская імперыя — 10 кастрычніка 1970, Ленінград, СССР) — савецкі патафізіёлаг, акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1960—1970).

Хуткія факты Іаакім Раманавіч Пятроў, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 22 верасня 1893 года ў вёсцы Іванаўскае. Неўзабаве разам з сям’ёй пераязджае ў Пецярбург, дзе атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1922 годзе скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Петраградзе. З 1926 па 1936 год займаў пасаду загадчыка лабараторыі эксперыментальнай біялогіі Ленінградскага інстытута гігіены працы і тэхнікі бяспекі. З 1932 па 1938 год займаў пасаду загадчыка лабараторыі эксперыментальнай паталогіі Ленінградскага інстытута пералівання крыві.

З 1938 і з 1939 па 1970 год быў загадчыкам кафедраў патафізіялогіі Ленінградскага медыцынскага інстытута і Ленінградскай ваенна-марской акадэміі. Генерал-маёр медыцынскай службы. Заснавальнік ленінградскай школы патафізіялогіі. Старшыня Усесаюзнага таварыства патафізіялогіі (1960—1967). Памёр 10 кастрычніка 1970 года ў Ленінградзе.

Пахаваны на Багаслоўскіх могілках Санкт-Пецярбурга.

Remove ads

Зноскі

  1. Петров Иоаким Романович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads