Іаан Беззямельны

кароль Англіі (1199—1216) From Wikipedia, the free encyclopedia

Іаан Беззямельны
Remove ads

Іаан (Джон) Беззямельны (англ.: John Lackland; 24 снежня 1167, Оксфард — 19 кастрычніка 1216, Ньюарк) — кароль Англіі (з 1199) і герцаг Аквітаніі з дынастыі Плантагенетаў, малодшы (пяты) сын Генрыха II і Элеаноры Аквітанскай.

Хуткія факты Іаан (Джон) Беззямельны, 25-ы Кароль Англіі ...
Remove ads

Біяграфія

Яго праўленне лічыцца адным з самых катастрафічных за ўсю гісторыю Англіі — яно пачалося з заваявання Нармандыі французскім каралём Філіпам II Аўгустам і скончылася грамадзянскай вайной, калі ён ледзь не страціў трон (за свае паражэнні ён атрымаў яшчэ адну мянушку «Мяккі Меч», Softsword). У 1213 годзе ён прызнаў Англію васалам рымскага папы, каб скончыць разлад з каталіцкай царквой, а ў 1215 годзе паўсталыя бароны прымусілі яго падпісаць Вялікую хартыю вольнасцей, за што Іаан у асноўным і стаў вядомы. Некаторыя гісторыкі лічаць, што кіраванне Іаана было не лепш і не горш за валадаранне Рычарда I і Генрыха III. Тым не менш, рэпутацыя Іаана такая, што з тых часоў ніводны англійскі манарх не называў сваіх нашчадкаў гэтым імем (яно пасля стала лічыцца нешчаслівым таксама ў кіруючых дынастыях Шатландыі і Францыі).

Remove ads

Зноскі

  1. Kindred Britain
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q75653886'></a>
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads