Генрых III (кароль Англіі)
кароль Англіі (1216—1272) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Генрых III (англ.: Henry III; 1 кастрычніка 1207, Уінчэстэр — 16 лістапада 1272, Вестмінстэр) — кароль Англіі (1216—1272) і герцаг Аквітаніі з дынастыі Плантагенетаў, адзін з самых малавядомых брытанскіх манархаў (пры тым што кіраваў ён даўжэй за ўсіх іншых сярэдневяковых каралёў Англіі — 56 гадоў).
Remove ads
Біяграфія
Сын Іаана Беззямельнага з дынастыі Плантагенетаў. Спробы Генрыха III кіраваць краінай, апіраючыся на замежных феадалаў-авантурыстаў і рымскую курыю, выклікалі незадаволенасць баронаў, якіх падтрымалі гараджане, дробнае рыцарства, заможнае сялянства. Гэта процістаянне прывяло да грамадзянскай вайны (1263—1267), у ходзе якой Сімон дэ Манфор у 1264 г. разбіў каралеўскія войскі і ўзяў караля ў палон. Пасля разгрому апазіцыі і гібелі Манфора Генрых III у 1266 г. адноўлены ў правах. Пры ім у Англіі ўпершыню скліканы парламент.
Remove ads
Зноскі
- Вэстмінстэрскае абацтва — 0901.
- Lundy D. R. The Peerage
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads