Іаан (Хама)
епіскап Беларускай праваслаўнай царквы, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Архіепіскап Іаан (свецкае імя: Леў Данілавіч Хама́; нар. 25 сакавіка 1963, Калбаевычы, Самбірскі раён, Львоўская вобласць, УССР) — беларускі праваслаўны дзеяч, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі, кандыдат багаслоўя.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю ў 1989 годзе. Пасля яе заканчэння быў залічаны ў Маскоўскую духоўную акадэмію, вучобу ў якой завяршыў экстэрнам у 1993 годзе.
З 1990 года працаваў у Мінскім Епархіяльным упраўленні.
15 снежня 1992 года прыняў манаскі пострыг з імем Іаан. 3 студзеня 1993 года быў пасвечаны ў сан іерадыякана, а 20 чэрвеня — у сан іераманаха.
Са жніўня 1992 года — выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі на кафедрах сектазнаўства і літургікі. З верасня 2001 года — дацэнт Мінскай духоўнай акадэміі на кафедры царкоўнай гісторыі[1].
13 сакавіка 2002 года Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы благаславіў сакратара Мінскага Епархіяльнага ўпраўлення архімандрыта Іаана прыняць архіерэйскі сан.
На пасяджэнні Святога Сінода Беларускага Экзархата ад 4 чэрвеня 2002 года было прынята рашэнне, зацверджанае Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Аляксіем II, аб прызначэнні епіскапа Барысаўскага Іаана, вікарыя Мінскай епархіі, на Брэсцкую епіскапскую кафедру.
20 лістапада 2016 года, у дзень святкавання 70-годдзя Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, у маскоўскім кафедральным саборным Храме Хрыста Збавіцеля быў узведзены ў сан архіепіскапа[2].
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Святога Дабравернага князя Данііла Маскоўскага III ст.;
- Медаль Святога Дабравернага князя Данііла Маскоўскага;
- Ордэн Святой Роўнаапостальнай Марыі Магдаліны III ст. Польскай Праваслаўнай Царквы;
- Ордэн Святога Прападобнага Паісія Велічкоўскага II ст. Праваслаўнай Царквы Малдовы.
Зноскі
- Іаан, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі — Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы
- Епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан (Хама) стаў архіепіскапам — Наша ніва, 21 лістапада 2016. (бел.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads