Мінская духоўная семінарыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мінская духоўная семінарыяmap
Remove ads

Мінская духоўная семінарыя імя ўсяленскіх вучыцеляў і свяціцеляў Васілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаана Залатавуста[1] — вышэйшая спецыяльная навучальная ўстанова Беларускай Праваслаўнай Царквы. Знаходзіцца па адрасе: 231822 Гродзенская вобл., Слонімскі р-н, пас. Жыровічы, вул. Савецкая, 59.

Хуткія факты Мінская духоўная семінарыя імя ўсяленскіх настаўнікаў і свяціцеляў Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Іаана Залатавуста, Год заснавання ...
Remove ads

Гісторыя

Заснаванне. Слуцкі перыяд

Заснавана 15 верасня 1785 года ў Слуцку. У пачатку 1785 года паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай заключана пагадненне аб аднаўленні ў межах Рэчы Паспалітай праваслаўнай епіскапскай кафедры. Кіеўскі мітрапаліт Самуіл і Магілёўскі архіепіскап Георгій (Каніскі) прапанавалі ў якасці годнага кандыдата на гэтую кафедру архімандрыта Слуцкага Траецкага манастыра Віктара (Садкоўскага). Св. Георгій (Каніскі) добра ведаў Віктара з часоў навучання таго ў Кіеўскай акадэміі, калі сам Георгій узначальваў акадэмію (1752-1755). У бытнасць Георгія Магілёўскім архіерэем Віктар выконваў абавязкі асабістага сакратара, выкладчыка Магілёўскай семінарыі, ігумена Тупічэўскага манастыра[2].

27 сакавіка 1785 года рушыў найвышэйшы ўказ аб быцці ў Польшчы асобнага епіскапа, каадзьютара Кіеўскай мітраполіі, і аб пасвячэнні ў гэты сан архімандрыта Слуцкага манастыра Віктара. Указам 15 мая прадпісана Свяцейшаму Сіноду заснаваць для асветы праваслаўных у Рэчы Паспалітай семінарыю.

Пры садзейнічанні мітрапаліта Самуіла з Кіеўскай акадэміі былі дасланыя ў Слуцк настаўнікі. 15 верасня 1785 года семінарыя была адкрыта, і ў святліцы манастырскай трапезы пачалося навучанне. На пачатку існавалі толькі два граматычныя класы: ніжэйшы і вышэйшы. Навучаліся 25 выхаванцаў — дзеці духавенства. Па месцы свайго знаходжання ў Слуцку семінарыя стала называцца Слуцкай. Гэтую назву яна насіла да 1793 года — заснавання Мінскай епархіі — і ў адрозненне ад польскіх павятовых школ называлася «набожнай (рус. благочестівой) семінарыяй» і «семінарыяй яго Праасвяшчэнства»[3].

Падчас працы Чатырохгадовага сойма Рэч Паспалітая разарвала пратэктаратныя адносіны з Расіяй, якая тады ваявала на два франты (з Асманскай імперыяй і Швецыяй) і заключыла дагавор з Прусіяй, накіраваны супраць Расіі. На гэтай хвалі ўра-патрыятызму і антырасійскіх настрояў праваслаўныя зазналі жорсткія пераследы. Хаця яшчэ 18 мая 1787 года Віктар (Садкоўскі) падаў у Тульчыне клятву вернасці каралю польскаму і вялікаму князю літоўскаму і атрымаў каралеўскі прывілей на Слуцкую кафедру. У 1789 епіскап Віктар быў абвінавачаны ў спробе ўчыніць сялянскія беспарадкі на Валыні і Падоллі. Аналагічнае абвінавачанне вылучыў дэпутат Пінскі Мацей Бутрымовіч у дачыненні да ўсіх праваслаўных святароў на пасяджэнні сойма 16 красавіка 1789. 21 красавіка 1789 маршалак Казімір Нестар Сапега абвясціў, што ў яго ёсць некаторыя звесткі, нібыта Віктар (Садкоўскі) абавязаў святароў праваслаўных ды прысягі на вернасць імператрыцы Расіі, і заклікаў праваслаўных сялян для барацьбы з палякамі. Сойм тады выдаў пастанову аб арышце Віктара (Садкоўскага). Епіскап не прызнаў абвінавачванні, не пакінуў Слуцка, і праз восем дзён быў арыштаваны разам з ўсёй кансісторыяй і заключаны ў Нясвіжы. 6 мая ён выпусціў з турмы Пастырскі Ліст, у якім пад страхам праклёну забараняў праваслаўным паўставаць супраць Рэчы Паспалітай і загадваў захоўваць вернасць яе каралю[4]. У выніку гэтых падзей у ліпені 1790 года семінарыя, у якой навучалася каля ста выхаванцаў, спыніла сваё існаванне. Пасля вызвалення з-пад арышту ў ліпені 1792 года праасвяшчэнны Віктар яшчэ да ад'езду з Варшавы загадаў сваёй кансісторыі аднавіць семінарыю і сабраць яе вучняў. 8 студзеня 1793 года семінарыя была зноў адкрыта з ранейшым назвай: «Набожная Слуцкая, Праасвяшчэннага Віктара семінарыя». У адноўленых пяці класах навучаўся 31 чалавек[3].

Мінскі перыяд

У 1840 годзе пераведзена ў Мінск. У 1918 годзе зачынена паводле Дэкрэту савецкай улады аб аддзяленні царквы ад дзяржавы. Дзейнасць семінарыі адноўлена ў 1947 годзе праз пераўтварэнне пастырскіх курсаў пры Жыровіцкім Свята-Успенскім мужчынскім манастыры. У 1963 годзе Мінская духоўная семінарыя зноў зачынена паводле распараджэння свецкіх улад.

1 верасня 1989 года пачалося аднаўленне дзейнасці семінарыі. Цяпер семінарыя рыхтуе святароў для прыходаў Беларускай праваслаўнай царквы. Тэрмін навучання 5 гадоў. У семінарыі дзейнічае Сектар завочнага навучання і Рэгенцкая школа. У 2006/2007 навучальным годзе на стацыянарным і завочным аддзяленнях навучалася 378 студэнтаў.

Remove ads

Кіраўніцтва

  • Рэктар — протаіерэй Віктар Андрэевіч Васілевіч (в.а.)
  • Першы прарэктар — іерэй Канстанцін Мачан.
  • Прарэктар па вучэбнай працы — іерэй Дзмітрый Каўрыга.
  • Прарэктар па навуковай працы — дацэнт Аляксандр Валер’евіч Слесараў.
  • Прарэктар па выхаваўчай працы — чытальнік Сяргей Сяргеевіч Думянкоў.
  • Загадчык аддзялення завочнай адукацыі — дыякан Арцемій Кірко.
  • Сакратар вучонага савета — протадыякан Георгій Пшонка.
  • Старшы памочнік прарэктара па выхаваўчай працы — іераманах Агафангел (Будзішын).
  • Ганаровы папячыцель Мінскай духоўнай семінарыі — архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый (Апалька).
Remove ads

Рэктары

  • Іеранім (Маліцкі) (1819 — ліпень 1821).
  • Яўгеній (Дабратворскі) (1829—?).
  • Афанасій (Турчанінаў) (11 студзеня 1865 — 1867).
  • Януарый (Вазнясенскі) (8 красавіка 1868 — 1877).
  • Мікалай Іванавіч Дзмітрыеўскі (30 снежня 1877 — 1883).
  • Ціхан (Васілеўскі) (1898—1903).
  • Феадосій (Алмазаў) (1903).
  • Мікалай (Арлоў) (22 снежня 1903 — 5 мая 1905).
  • Андрэй Данілавіч Юрашкевіч (5 мая 1905 — 1911).
  • Іван Аляксеевіч Язвіцкі (1911—1918).
  • Лявонцій (Бондар) (1945—1947).

Зноскі

  1. И. В. Оржеховский, В. А. Теплова. ВИКТОР // Православная энциклопедия. М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2004. — Т. VIII. — С. 437-439. — 752 с. 39 000 экз. ISBN 5-89572-014-5.
  2. Высокопреосвященнейший Стефан (Корзун), архиепископ Пинский и Лунинецкий. История Минской духовной семинарии http://libr.minda.by/2018/09/22/istorija-minskoj-duhovnoj-seminarii/ Архівавана 27 сакавіка 2019.
  3. Mironowicz A.: Kościół prawosławny w Polsce. Białostockie Towarzystwo Historyczne, 2006, s. 442–446. ISBN 83-60456-02-X.
  4. Архіепіскап Навагрудскі Гурый завяршыў свае працы на пасадзе рэктара Мінскай духоўнай семінарыі (руск.). Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы (17 ліпеня 2020). Праверана 24.07.2020.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads