Іаан I Баліял

кароль Шатландыі (1292—1296) From Wikipedia, the free encyclopedia

Іаан I Баліял
Remove ads

Іаан I Баліял (Джон «Пусты камзол»; шатл. гэл.: Iain Bailiol, англ.: John Balliol; 1248 — 25 лістапада 1314, Хелікур, Пікардыя) — кароль Шатландыі (12921296), які прызнаў сюзерэнітэт Англіі, што стала прычынай трохсотгадовай вайны за незалежнасць Шатландыі.

Хуткія факты Кароль Шатландыі, Каранацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Іаан Баліял быў сынам англійскага барона Джона дэ Баліяла і Дэрваргілы Голуэйскай, спадчынніцы шатландскага графства Голуэй. Ад сваёй маці, прапраўнучкі караля Давіда I, Іаан атрымаў у спадчыну правы на карону Шатландыі. Пасля смерці каралевы Маргарыты Нарвежскай Дзевы ў 1290 годзе прэтэнзіі на прастол краіны высунула некалькі кандыдатаў, у тым ліку Іаан Баліял, унук старэйшай дачкі Давіда Хантынгданскага, брата каралёў Малькальма IV і Вільгельма I Льва, і Роберт Брус, сын сярэдняй дачкі Давіда. Спрэчка была вынесены на разгляд Эдуарда I, караля Англіі. У 1292 годзе Эдуард I вынес рашэнне на карысць Іаана Баліяла, і 30 лістапада 1292 года Іаан быў каранаваны каралём Шатландыі. У якасці падзякі за падтрымку кароль прызнаў сюзерэнітэт Англіі над Шатландыяй.

Нягледзячы на каранацыю права Іаана на прастол адмовіліся прызнаць частку шатландскіх баронаў на чале з Робертам Брусам, лордам Анандэйла. Незадаволеныя арыентаваліся на англійскага караля, які пачаў абыходзіцца з Шатландыяй як з васальнай тэрыторыяй, прымушаючы Іаана выступаць у англійскіх суднах у якасці адказніка па шатландскіх ісках і размяшчаючы англійскія гарнізоны ў шатландскіх крэпасцях. З мэтай паслаблення залежнасці ад Англіі Іаан Баліял у 1295 годзе аднавіў стары саюз з Францыяй і Нарвегіяй і адкрыта выступіў супраць Эдуарда I.

У 1296 годзе англійская армія ўварвалася на тэрыторыю Шатландыі. Пачалася амаль трохсотгадовая вайна за незалежнасць краіны. Англійскага караля падтрымала партыя Брусаў, што дазволіла Эдуарду I ушчэнт разбіць шатландцаў у бітве пры Спотсмуры і адносна лёгка заваяваць усю краіну. Іаан трапіў у палон і падпісаў 10 ліпеня 1296 года адрачэнне ад прастола Шатландыі. На правах сюзерэна васала, які адмовіўся ад лена, Эдуард I абвясціў сябе каралём Шатландыі, у выніку чаго краіна страціла незалежнасць.

Thumb
Іаан Баліял і яго жонка Ізабела дэ Варэн.

Палонены Іаан Баліял быў пасаджаны ў Таўэр, а затым высланы ў Францыю, дзе і правёў рэштку жыцця, не прадпрымаючы спроб вярнуцца ў Шатландыю, у якой з 1297 года разгарнулася барацьба за аднаўленне незалежнасці. У 1306 года каралём Шатландыі быў каранаваны Роберт Брус, унук галоўнага канкурэнта Іаана на працэсе пра шатландскую карону 1292 года.

Іаан быў у шлюбе з Ізабелай дэ Варэн, дачкой Джона дэ Варэн, 7-га графа Сурэя, ад якой меў сына Эдуарда Баліяла, караля Шатландыі ў 13321336 гг.

Remove ads

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Pas L. v. Genealogics — 2003.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847329'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847326'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads