Іаан IV Ласкарыс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іаан IV Ласкарыс
Remove ads

Іаан IV Ласкарыс (грэч. Ιωάννης Δ΄ Λάσκαρις) (25 снежня 1250 — каля 1305) — сын Нікейскага імператара Феадора II Ласкарыса (памёр у 1259 годзе), застаўся пасля смерці бацькі малалетнім.

Хуткія факты Нікейскі імператар, Рэгент ...

Апякунства над ім і рэгенцтва сілай захапіў Міхаіл VIII Палеалог, у 1259 годзе абвясціў сябе імператарам-суправіцелем. Пасля вяртання Канстанцінопаля ад лацінаў, Міхаіл асляпіў 11-гадовага Іаана ў канцы 1261 года і зняволіў яго ў крэпасць Дакібіз. Аб часе смерці Іаана няма дакладных дадзеных: ён быў жывы яшчэ ў 1290 годзе, калі яго наведаў сын Міхаіла Андронік II Палеалог, з мэтай дамагчыся прызнання спадчынных сваіх правоў на імперскі трон.

Remove ads

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads