Феадор II Ласкарыс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Феадор II Ласкарыс
Remove ads

Феадор II Ла́скарыс (грэч. Θεόδωρος Β' Λάσκαρης; 1221 — 16 жніўня 1258) — нікейскі імператар у 12541258 гадах.

Хуткія факты 3-і Нікейскі імператар, Папярэднік ...

Феадор быў сынам імператара Іаана III. Прыняўшы ўладу, Феадор адразу пачаў вайну супраць балгараў. Вайна была зацятай, і, паводле ўмоў міру, граніцы абедзвюх дзяржаў засталіся па большай частцы без змен, хоць рамеі атрымалі назад Фракію. Па характары імператар быў гарачым ва ўсіх адносінах і для сваіх саноўнікаў быў валадаром цяжкім і строгім. Ён не меў цвёрдасці свайго бацькі, але адрозніваўся ва ўсім шпаркасцю і вялікадушнасцю. Феадор быў чалавекам вучоным, умеў добра і красамоўна выкладаць свае думкі.

Неўзабаве пасля ўзыходжання на прастол Візантыі ён захварэў на цяжкую хваробу, так што ён часта ў час прыступу падаў на пол. Хадзілі чуткі, што імператар быў нібы зачараваны чарадзеямі. Таму рамейскія чыноўнікі Феадора многіз людзей, нават знатных, пры ім хапалі і кідалі ў вязніцу, ледзь толькі з'яўлялася падазрэнне, што яны займаюцца вядзьмарствам (Пахімер: 1; 8; 12-13). Незадоўга да смерці Феадор, якога знясільвала хвароба, ператварыўся паводле слоў Акрапаліта, у суцэльны шкілет (Акрапаліт: 74).

Ад дачкі Феадора II паходзіць сямейства Ласкары, якое кіравала гарадамі Вентымілья і Тэнд на італа-французскім памежжы.

Remove ads

Сям'я

Феадор II быў у шлюбе з Аленай Асенінай, дачкой цара Балгарыі Івана Асеня II.

Дзеці:

  • Ірына Дукена Ласкарына, у шлюбе царом Балгарыі Канстанцінам Ціхам
  • Марыя Дукена Ласкарына, у шлюбе дэспатам Нікіфарам Дукам
  • Феадора Дукена Ласкарына, у шлюбе 1) Мацье дэ Монсам, баронам Велігосты; 2) паракімоменам Іаанам Макрынам
  • Еўдакія Дукена Ласкарына, у шлюбе 1) графам Гульельма П'ера дэ Вентымільям; 2) графам Арно Ражэрам дэ Палар
  • N, у шлюбе балгарскім дэспатам Якавам Святаславам
  • Іаан IV Дука Ласкарыс
Remove ads

Зноскі

  1. Catalogue of the National Library of Greece
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q123524366'></a>
  2. Catalogue of the Academy of Athens Library
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q109936512'></a>
  3. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads