Іаган Георг Мёзер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іаган Георг Мёзер (паводле іншых звестак I. М. і Ю. М.) — нямецкі архітэктар і будаўнік другой паловы 18 ст.

Хуткія факты Іаган Георг Мёзер ...

Біяграфія

Пра Мёзера няма амаль ніякіх звестак, нават імя Іаган ставіцца пад сумнененне. 3 1738 года жыў і працаваў у. Гродне, у 17651774 на службе ў гродзенскага старосты А. Тызенгаўза[1].

Вядома, што ўзвёў у Гродне палац Тызенгаўза (17601770-я гады) і тэатра Тызенгаўза (1780-я гады) разам з італьянцам Джузэпэ Сака, Гродзенскія корчмы (1770-я гады)[1]. Асабіста распрацаваў плошчу перад палацам і прыняў удзел у стварэнні генеральнага плана Гарадніцы[2]. Аўтар тыпавых праектаў жылых дамоў для замежных майстроў, якія працавалі на мануфактуры Тызенгаўза, і вайсковай варты Гродзенскай каралеўскай эканоміі (пабудаваны ў 17681773, гл. Гродзенскі «домік майстра»). Выкладаў у школе будаўнікоў на Гарадніцы ў Гродне[1].

Некаторыя спецыялісты атаясамляюць Мёзера з архітэктарам, які стварыў планы Гродна пасля пажараў 1753 года. Вядома толькі, што ў 1775 годзе, пакрыўджаны нявыплатай грошай і грубасцю А. Тызенгаўза, пакінуў Гродна[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Мёзер Іаган Георг // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5.
  2. Городница: в тени Цереры(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads