Іаланда Французская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іаланда Французская
Remove ads

Іаланда Французская ці Іаланда Валуа (23 верасня 1434, Тур23 жніўня 1478, Шамберы) — дачка Карла VII, караля Францыі, і яго жонкі Марыі Анжуйскай.

Хуткія факты Іаланда Французская, герцагіня Савоі ...
Remove ads

Жыццё

Іаланда была названа ў гонар сваёй бабулі, Іаланды Арагонскай.

У 1452 годзе Іаланда выйшла замуж за Амадэя IX Савойскага. У 1465 годзе яе муж стаў герцагам Савоі, а Іаланда стала герцагіняй-кансортам. Эпілепсія і адыход мужа ад дзяржаўных спраў пакінулі Іаланду адну супрацьстаяць савойскім баронам.

Калі ў сакавіку 1472 года Амадэй памёр, Іаланда стала рэгенткам свайго маленькага сына Філіберта і кіравала Савояй ад яго імя да ўласнай смерці ў 1478 годзе. Як і яе брат Карл, яна была саюзніцай герцага Бургундыі Карла супраць свайго ўласнага брата, караля Францыі Людовіка XI. Пасля паражэння Бургундыі ў бітве пры Грансоне ў 1476 годзе герцаг абвінаваціў яе ў саюзе з Людовікам і кінуў у турму. Пасля вызвалення яна памірылася са сваім братам і заставалася з ім у добрых адносінах да самай сваёй смерці.

Remove ads

Дзеці

У Іаланды і Амадэя было дзесяць дзяцей:

  1. Людовік (1453)
  2. Ганна (1455—1480), у 1478 выйшла замуж за Федэрыга, караля Неапаля (1452—1504)
  3. Карл (1456—1471), князь П’емонта
  4. Луіза (1462—1503), замужам з 1479 года
  5. Марыя (? — 1511), з 1476 года замужам за Філіпам Гахберг-Заўзенбергскім (1454—1503); у другім шлюбе — за Жакам д’Асі
  6. Філіберт I (1465—1482), герцаг Савойскі, князь П’емонта
  7. Бернард (1467)
  8. Карл I (1468—1490), герцаг Савойскі, князь П’емонта
  9. Жак-Луі (1470—1485)
  10. Жан-Клод Галеаца (1472)
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads