Івана-Франковэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Івана-Франковэmap
Remove ads

Івана-Франковэ[1] (укр.: Івано-Франкове) — пасёлак Яварыўскага раёна Львоўскай вобласці Украіны. Размешчаны за 12 км на захад ад Львова, чыгуначная станцыя, да 1946 г. называўся Янаў (Янаў Львоўскі).

Хуткія факты Івана-Франковэ, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Раней на месцы Янава было сяло Дэрэвач, затым назва змянілася на Залессе, гэта назва згадваецца ў дакументах 1370 г. Дакументы захавалі і дату ўтварэння і Янаўскага ставу, які адыграў не апошнюю ролю ў пазнейшыя часы. У 1407 г. кароль Ягайла выдаў Васілю Машэнцу права на вылаў рыбы паблізу вёскі Мальчыцы, за што той меў за свой рахунак зладзіць у Залессе стаў (сажалку) і запусціць туды рыбу. Вядома таксама, што ў 1428 г. Васіль Машэнец заснаваў у Залессі касцёл.

У 1611 г. кароль Жыгімонт III граматай дазволіў шляхцічу Яну Светаўскаму герба Абданк, пісару Львоўскаму земскаму, дзяржаўцу сяла Залессе, за баявыя заслугі заснаваць горад. 15 лістапада таго ж года горад атрымаў ад караля Магдэбургскае права.

Ульрых фон Вердум пісаў у сваім дзённіку ад 3 снежня 1670 г.: «Янаў калісьці быў прыгожым мястэчкам, але татары цалкам яго спустошылі. Ёсць тут 10 або 12 дрэнных дамоў і 3 драўляныя касцёлы зноў тут адбудаваныя. Горад знаходзіцца над возерам, якое разам з іншымі азёрамі староства дае ў год 1200 талераў парафіі».

У 1673 г. падчас падрыхтоўкі да паходу супраць туркаў і татараў для вызвалення Бучача, Камянец-Падольскага, Хоціна пад Янавам размяшчаўся лагер кароннага войска.

У часы Рэчы Паспалітай горад быў цэнтрам Янаўскага староства, у якое ўваходзілі 11 навакольных вёсак, у прыватнасці, Залессе, Парэчча, Страдч, Стаўкі, Біркы, Тычная, Сухалессе, Велікаполе, Карачынаў, Варацаў.

У 1867—1940 гг. Янаў уваходзіў у Гарадоцкі павет.

1 красавіка 1929 г. сяло Залессе было далучана да горада Янава.

27 сакавіка 1934 г. Янаў атрымаў статус горада.

У 1940—1941 і 1944—1962 гг быў цэнтрам Янаўскага (Івана-Франкоўскага) раёна.

У 1946 г. горад Янаў быў перайменаваны савецкімі ўладамі ў Івана-Франковэ ў гонар Івана Франка.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads