Іван Іларыёнавіч Варанцоў-Дашкаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іван Іларыёнавіч Варанцоў-Дашкаў
Remove ads

Іван Іларыёнавіч Варанцоў-Дашкаў (2 чэрвеня 1790 — 26 чэрвеня 1854) — расійскі дыпламат, сапраўдны тайны саветнік з роду Варанцовых. Родапачынальнік галіны Варанцовых-Дашкавых.

Хуткія факты Іван Іларыёнавіч Варанцоў-Дашкаў, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 2 чэрвеня 1790 года. Сын камер-юнкера графа Іларыёна Іванавіча Варанцова (1760—1790) ад шлюбу з Ірынай Іванаўнай Ізмайлавай.

Служыў па ведамстве замежных спраў, у 1822—1827 гадах быў пасланнікам ў Мюнхене, у 1827—1831 — пасланнікам у Турыне. У 1831 годзе атрымаў тытул обер-цырымоніймайстра двара, з 2 красавіка 1838 года — сапраўдны тайны саветнік. Пазней займаў сінекуру — пасаду кіраўніка экспедыцыяй цырыманіяльных спраў пры Асаблівай канцылярыі Міністэрства замежных спраў.

Памёр 26 чэрвеня 1854 года ў Пецяргофе ад халеры і быў пахаваны на могілках Аляксандра-Неўскай лаўры.

Remove ads

Сям’я

Жанаты (з 1834) на Аляксандры Кірылаўне Нарышкінай (1817—1856), дачцэ обер-гофмаршала, члена Дзяржаўнага савета К. А. Нарышкіна.

У шлюбе было двое дзяцей:

  • Ірына (18351924), мэцэнатка, была замужам за генерал-лейтэнантам, генерал-ад’ютантам графам Ф. І. Паскевічам.
  • Іларыён (18371916), генерал ад кавалерыі, адзін з найбуйнейшых землеўладальнікаў Расіі.

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads