Іван Адамавіч Міхалёнак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Адамавіч Міхалёнак (6 чэрвеня 1891, Маладзечна — 24 ліпеня 1967) — ваенны, удзельнік устанаўлення савецкай улады ў Беларусі, камбрыг (1935).

Хуткія факты Іван Адамавіч Міхалёнак, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 6 чэрвеня 1891 года ў Маладзечне ў сялянскай сям’і.

У 1906 годзе скончыў пачатковае вучылішча, у 1910 годзе скончыў настаўніцкую семінарыю ў Маладзечне[1].

З ліпеня 1914 года — на вайсковай службе. Удзельнік Першай сусветнай вайны. Член РСДРП(б) з мая 1917 года[2]. У 1917 годзе вёў палітычную работу ў 10-й арміі Заходняга фронту: старшыня палкавога і член карпуснога камітэтаў, член Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б). Падчас нямецкай акупацыі Беларусі ў 1918 годзе на падпольнай рабоце ў Маладзечне, потым — старшыня Маладзечанскага рэўкама.

3 1919 года — у Чырвонай Арміі — у палітаддзелах 17-й і 54-й дывізій, 4-й арміі, Мазырскай групы войск, член Віцебскага паветовага рэўкома. Пасля Грамадзянскай вайны — камісар 4, 8, 7-й Самарскай дывізій, 5-га стралковага корпуса.

У 1927 годзе скончыў Ваенную акадэмію РСЧА. У 1927—1934 гадах — у штабе РСЧА. У 1935 года прысвоена званне камбрыга.

Памёр 24 ліпеня 1967 года.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads