Іван Іванавіч Коўкель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Іванавіч Коўкель (1942, в. Вялікае Сяло Лідскага раёна Гродзенскай вобласці — 2009) — беларускі гісторык, краязнавец. Кандыдат гістарычных навук (1979). Прафесар (2005).
Remove ads
Біяграфія
У 1964 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гродненскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы, у 1972 г. — аспірантуру пры БДУ. Працаваў настаўнікам гісторыі ў Жырмунскай сярэдняй школе, служыў ў Савецкай Арміі ў 1964—1965 гг. Дырэктар Магунскай школы (Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці). З 1972 года працаваў у ГрДУ. Дацэнт кафедры гісторыі СССР і БССР (1972—1987), гісторыі БССР (1987—1991), гісторыі Беларусі (1991—1992) ГрДУ. Загадчык кафедры грамадскіх навук Гродзенскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў у 1986—1991 гг.[1]
Remove ads
Навуковая дзейнасць
У 1979 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Политическое банкротство националистической контрреволюции в Беларуси (1919—1925 гг.)». Кандыдат гістарычных навук (1979), прафесар (2005).
Кірункі навуковых зацікаўленняў:
- нацыянальны рух на Беларусі ў 1920—1930-я гг.,
- гісторыя Гарадзеншчыны,
- гісторыя палітычных партый і грамадскіх рухаў на тэрыторыі Беларусі канца XIX — пачатку XX ст.,
- дзейнасць Арміі Краёва у гады Другой сусветнай вайны.
Аўтар больш за 250 прац.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads