Іван Пятровіч Карнілаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Пятровіч Карнілаў (1811 — 1901) — расійскі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік і географ.
Remove ads
Біяграфія
Быў інспектарам казённых вучэльняў Маскоўскай навучальнай акругі, памочнікам папячыцеля Пецярбургскай навучальнай акругі, папячыцелем Віленскай навучальнай акругі (1864—1868), членам савета міністэрства народнай асветы, ганаровым апекуном.
Заснаваў аддзяленне геаграфічнага таварыства ў Вільні, быў збіральнікам старажытнарускіх і славянскіх рукапісаў і кніг. Зладзіў публічную бібліятэку, архіў, займаўся ужываннем рускай азбукі да літоўскай мовы. У 1886—1887 пры яго ўдзеле распачата ўвядзенне літоўскай мовы ў праваслаўнае набажэнства.
Выпусціў зборнікі:
- «Зборнік матэрыялаў для гісторыі асветы» (выйшла 3 тамы і 1-й выпуск 4-га, Вільня, з 1893)
- «Памяці графа М. Н. Мураўёва» (Санкт-Пецярбург, 1898).
- «Руская справа ў Паўночна-заходнім краі. Матэрыялы для гісторыі Віленскай навучальнай акругі, пераважна ў Мураўёўскую эпоху» (Санкт-Пецярбург, 1901).
Remove ads
Зноскі
- Петербургский некрополь / под ред. В. И. Саитов — СПб.: Михаил Матвеевич Стасюлевич, 1912.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads