Іван Пятровіч Чыгрын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Пятровіч Чыгрын (10 красавіка 1931, вёска Чамяры, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць — 21 жніўня 2006[2]) — беларускі літаратуразнавец, паэт, крытык.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1955), працаваў настаўнікам у Дзераўноўскай сярэдняй школе Слонімскага раёна, завучам у Яварскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці (1955—1957), настаўнікам у Кракоцкай сярэдняй школе Слонімскага раёна (1957—1958). Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1958—1961). З 1961 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філалагічных навук.
У друку выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі з 1959 г. Аўтар кніжак «Станаўленне беларускай прозы і фальклор: Дакастрычніцкі перыяд» (1971), «Проза „Маладняка“: Дарогамі сцвярджэння» (1985), "Крокі: Проза «Узвышша»" (1989), «Рэальнае і магчымае: проза Якуба Коласа» (1991), выдаў кнігу пра Максіма Гарэцкага «Паміж былым і будучым» (1994). Суаўтар кніжак «Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці» (1978), аўтар асобных раздзелаў «Истории белорусской советской литературы» (1977), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1981).
Выступаў у друку з вершамі. Аўтар зборнікаў «Капеж» (1992), «Трыба» (1998), «Бераг» (1998), «Люблю вясну» (2000), «Вынікі падсумоўваліся ў панядзелак» (2001), «Пялёсткі полымя» (2002), «Фантазіі старога дзеда» (2005).
Пераклаў паасобныя вершы Я. Лучыны, У. Сыракомлі, Ф. Цютчава. Склаў «Выбраныя творы» Ядвігіна Ш. (1976) і зборнік «Веснаход» (апавяданні «Маладняка», 1987).
Remove ads
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 15 верасня 2024.
- Каляндар Слонімшчыны : Дні і гады, асобы і падзеі / Уладзімір Хільмановіч, Сяргей Чыгрын. — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 108 с. — ISBN 978-985-7207-12-1 — С. 68.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads