Гродзенская вобласць

вобласць у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Гродзенская вобласцьmap
Remove ads

Гродзенская вобласць ([ˈɣrɔd͡zʲɛnskaja ˈvɔblasʲʦʲ]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР і Рэспубліцы Беларусь. Размешчана на захадзе краіны, мяжуе з Польшчай і Літвой.

Хуткія факты Гродзенская вобласць, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Харугва Гродзенскага павета ВКЛ з выявай «Пагоні»

У 1985 на тэрыторыі вобласці 10 гарадоў, з іх 5 абласнога падпарадкавання, 21 гарадскі пасёлак, 2 рабочыя пасёлкі.

У 1995 колькасць насельніцтва склала 1215,6 тыс. чал. У вобласці налічвалася 12 гарадоў у т.л. 6 абл. падпарадкавання, 21 гарадскі пасёлак, 195 сельсаветаў, 4414 сельскіх населеных пунктаў.

Remove ads

Прырода

Для вобласці характэрны раўнінны рэльеф. Клімат умерана кантынентальны.

Праз вобласць цячэ рака Нёман і яго прытокі: Вілія, Гаўя, Дзітва, Лебяда, Котра — справа, Шчара, Моўчадзь, Зэльвянка, Рось, Свіслач — злева. На паўднёвым захадзе пачынаецца рака Нараў — прыток Віслы. Найбольшыя азёры: Белае, Свір, Свіцязь.

Асноўную частку сельскагаспадарчых зямель складаюць дзярнова-падзолістыя глебы (супясчаныя і сугліністыя), распаўсюджаны таксама дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы і тарфяна-балотныя глебы.

Трэцюю частку тэрыторыі Гродзенскай вобласці пакрываюць лясы. Самая высокая лясістасць (каля 50 %) у Свіслацкім раёне, дзе знаходзіцца частка Белавежскай пушчы. Галоўныя лесаўтваральныя пароды: хвоя звычайная і елка еўрапейская, распаўсюджаны таксама бяроза павіслая, вольха чорная, дуб звычайны. Поймы рэк займаюць нізінныя лугі. Сустракаюцца балоты, пераважна нізінага тыпу.

На тэрыторыі вобласці знаходзіцца частка нацыянальнага парку Белавежская пушча.

Remove ads

Насельніцтва

Для вобласці характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва:

  • 1995 г. — 1215,6 тыс. чал.;
  • 2003 г. — 1156,4 тыс. чал.;
  • 2008 г. — 1114 тыс. чал.;
  • 2009 г. — 1072 тыс. чал.[2]
  • 2011 г. — 1064,1 тыс.[3].
  • 2018 г. — 1043,6 тыс. чал.
  • 2023 г. — 998,6 тыс. чал.

Гарадское насельніцтва складае 77 % (2023). Найбуйнейшыя гарады: Гродна (358 717 чал.), Ліда (103 915 чал.), Слонім (49 113 чал.), Ваўкавыск (41 991 чал.), Смаргонь (35 781 чал.), Навагрудак (28 021 чал.)

Нацыянальны склад насельніцтва (2019): беларусы — 68,3 %, палякі — 21,7 %, рускія — 6,4 %, украінцы — 1,0 %.

Гаспадарка

У гаспадарчым комплексе важнае месца займае прамысловасць. Гродзенская вобласць спецыялізуецца на вытворчасці прадукцыі хімічнай, машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, лёгкай і харчовай галін.

Гродзенская вобласць займае вядучае месца па эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці. Тут вырошчавюцца збожжавыя (ячмень, жыта, авёс, пшаніца, трыцікале, кукуруза), кармавыя культуры, цукровыя буракі, лён, рапс, бульба. Жывёлагадоўля мае малочна-мясны кірунак.

У структуры перавозак важнейшае месц займаюць чыгуначны і аўтамабільны транспарт.

Прыгранічнае становішча вобласці спрыяе развіццю яе эканамічных сувязей з Польшчай, Літвой, Калінінградскай вобласцю Расіі.

Remove ads

Карысныя выкапні

Вобласць мае паклады жалезных рудаў (Навасёлкаўскае радовішча ільменіт-магнетытавых рудаў у Карэліцкім раёне і шэраг рудапраяваў уздоўж мяжы з Літвой у Гродзенскім раёне), торфу (пераважна на Нёманскай нізіне), крэйды, цаглянай і дахоўчатай гліны, цэментавай сыравіны (галоўныя радовішчы ў Ваўкавыскім раёне), сілікатных пяскоў, вапнавай сыравіны, пяскова-жвіровага матэрыялу.

Сродкі масавай інфармацыі

Абласная прэса прадстаўлена дзяржаўнай газетай «Гродзенская праўда», заснавальнікамі з’яўляюцца Гродзенскі гарадскі і Гродзенскі абласны выканаўчыя камітэты. Выдаецца на беларускай і рускай мовах. Агульны тыднёвы тыраж разам з дадаткамі «Гродно Новости Плюс», «Молодежный курьер» і «Рекламка» складае каля 70 тыс. асобнікаў (2010).

У трох раёнах: (Смаргонскі, Ашмянскі, Астравецкі) распаўсюджваецца «Рэгіянальная газета», якая выдаецца ў Маладзечне. Тыраж — 6 тыс. 250 асобнікаў (май 2013).

Электронныя СМІ прадстаўлены тэлерадыёкампаніей «Гродна» і тэлерадыёвяшчальным каналам «Гродна Плюс».

Remove ads

Кіраўніцтва

Першыя сакратары Гродзенскага абласнога камітэта КПБ

Старшыні Гродзенскага аблвыканкама

Remove ads

Сімволіка

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads