Іван Пятровіч Шакола

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Пятровіч Шакола (4 чэрвеня 1947, вёска Кавалі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. У 19971998 гадах міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

Хуткія факты Іван Пятровіч Шакола, Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі ...
Remove ads

Біяграфія

Закончыў Лукашоўскую сярэднюю школу, Смальянскі сельскагаспадарчы тэхнікум, Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут (1976), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1988).

У 19661969 гг. служыў у Савецкай Арміі.

У 1969–1972 гг. працаваў галоўным аграномам, намеснікам старшыні калгаса імя Мічурына Пастаўскага раёна.

У 1972–1974 гг. — інструктар арганізацыйнага аддзела Пастаўскага РК КПБ.

У 1974—1979 гг. — старшыня калгаса імя Калініна Пастаўскага раёна.

У 1979–1987 гг. — 1-шы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Верхнядзвінскага раёна, старшыня Верхнядзвінскага райвыканкама.

У 1987–1990 гг. — 1-ы сакратар Лепельскага райкама КПБ, старшыня Лепельскага гарадскога Савета дэпутатаў.

У 1990–1991 гг. — сакратар Віцебскага абкама КПБ па сельскай гаспадарцы.

У 1991–1996 гг. — намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

У 1997–1998 гг. — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання.

У 1998–2001 гг. — прэзідэнт дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

У 2001-2008 гг. — генеральны дырэктар ААТ "Дражджавы камбінат".

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads