Іван Станіслававіч Цішкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Станіслававіч Цішкевіч (1 студзеня 1919, Хойнікі, Гомельская вобласць — 7 красавіка 2001) — беларускі юрыст. Доктар юрыдычных навук (1970), прафесар (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Мінскі юрыдычны інстытут (1948; аспірантура, 1951).
Працаваў у Мінскім юрыдычным інстытуце (1949—1954, старшы выкладчык кафедры крымінальнага права), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1954, юрыдычны факультэт, прафесар кафедры крымінальнага права, у 1963—1988 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: крымінальнае права; праблемы крымінальна-прававой аховы асабістай уласнасці грамадзян і сацыялістычнай уласнасці.
Remove ads
Узнагароды
- Званне «Заслужаны юрыст Беларускай ССР» (1971) і інш.
Бібліяграфія
- Оборона от общественно опасного посягательства и меры по задержанию преступника : автореферат диссертации … доктора юридических наук : 12.715 / И. С. Тишкевич. — Минск, 1969.
- Понятие приготовления и покушения в советском уголовном праве : автореферат диссертации … кандидата юридических наук / И. С. Тишкевич. — Минск, 1953.
- Т47 Избранные труды / И.С. Тишкевич. – Минск : Редакция журнала «Промышленно-торговое право», 2014. – 484 с. – (Наследие права).[1]
Зноскі
- И.С. Тишкевич. «Избранные труды» . Pravo.by.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads