Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)
павет Мінскай губерні Расійскай імперыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэчыцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларасійскай, Мінскай і Гомельскай губерняў, існавала ў 1796—1926 гг. Цэнтр — Рэчыца.
Remove ads
Гісторыя
29 кастрычніка 1796 года на тэрыторыі, што ўвайшла ў Чарнігаўскае намесніцтва, з далучэннем часткі былога Кіеўскага ваяводства, быў створаны Рэчыцкі павет. З 12 снежня 1796 г. у Маларасійскай губерні. 29 жніўня 1797 года павет перададзены ў Мінскую губерню з далучэннем часткі прылеглых тэрыторый Мазырскага павета. У 1886 годзе ў павеце было 405 вёсак.
У 1894 годзе — 52 мястэчкі, 861 гандлевае прадпрыемства, 34 пачатковыя і царкоўна-прыходскія школы, некалькі школ граматы і хедэраў, 5 цэркваў, 3 касцёлы, некалькі яўрэйскіх малітоўных школ, 2 бальніцы, 4 прыёмныя пакоі, 7 аптэк, 6 паштова-тэлеграфных і 5 паштовых устаноў.
З красавіка 1919 г. у Гомельскай губерні.
10 красавіка 1920 года акупаваныя польскай арміяй тэрыторыі павета былі далучаны да Мазырскага павета.[1]
У снежні 1926 года павет быў скасаваны. Воласці перайменаваны ў раёны.
Remove ads
Воласці
- Арэвіцкая
- Аўцюцевіцкая
- Брагінская
- Васілевіцкая
- Горвальская
- Даманавіцкая
- Дзяражыцкая
- Дзярновіцкая
- Дудзіцкая
- Заспенская
- Іолчанская
- Карпавіцкая
- Круковіцкая
- Лоеўская
- Маладушская
- Мікуліцкая
- Нараўлянская
- Ровенска-Слабадская
- Ручаеўская
- Савіцкая
- Хойніцкая
- Холмецкая
- Юравіцкая.
Ураднікі павета
Зноскі
- Dz. Urz. ZCZW z 1920 r. Nr 34, poz. 845 (польск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads