Іван Якаўлевіч Сяржантаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Якаўлевіч Сяржа́нтаў[1] (17 лютага 1919 — 29 красавіка 1943) — савецкі лётчык-знішчальнік 9-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка (8-я паветраная армія , Паўднёвы фронт), гвардыі лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1943).
За перыяд баявых дзеянняў зрабіў 258 баявых вылетаў, правёў 85 паветраных баёў, збіў асабіста 21 самалёт ворага.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і селяніна ў вёсцы Малыя Якаўлевічы (каля горада Орша цяпер Віцебскай вобласці. Беларусь). Бацька памёр рана, і пяцёра дзяцей засталіся без карміцеля. З шасці гадоў Іван пайшоў у падпаскі ў суседнюю вёску, каб зарабіць на падручнікі і з восені пайсці ў школу. Вучыўся ахвотна і добра, а потым зноў наймаўся працаваць пастухом, імкнучыся хоць чым-небудзь дапамагчы маці.
Скончыўшы 7 класаў, у 1937 годзе, Іван Сяржантаў паступіў у прафесійна-тэхнічнае вучылішча Аршанскага ільнокамбіната, авалодаў прафесіяй ткача; таксама ў гэтым годзе ён пачаў займацца ў Аршанскім аэраклубе.
У Чырвонай Арміі з 1938 года. Накіраваны ў Адэскую авіяшколу. У чэрвені 1941 года скончыў Чугуеўскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча.
Ваяваць пачаў у студзені 1942 года ў 148-м знішчальным авіяпалку ў званні сяржанта. У жніўні 1942 года быў уключаны ў склад 9-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка.
Загінуў на сваім аэрадроме 29 красавіка 1943 года ў выніку няшчаснага выпадку (памёр ад атручвання). Пахаваны ў горадзе Растоў-на-Доне.
Да моманту гібелі выканаў каля 260 баявых вылетаў. Правёўшы каля 90 паветраных баёў, збіў 14 самалётаў асабіста і 8 у групе (па іншых крыніцах — 13 асабіста і 9 у групе)[2].
Remove ads
Узнагароды
- Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 жніўня 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкім захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі лейтэнанту Сержантаву Івану Якаўлевічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
- Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі.
Памяць
- Імя Героя носяць вуліцы ў гарадах Орша і Растоў-на-Доне, таксама яно ўвекавечана на мемарыяле растоўскага Парку авіятараў.
- У Якаўлевічскай сярэдняй школе Аршанскага раёна ў пакоі баявой славы Сяржантаву прысвечаны стэнд.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads