Ігар Ігаравіч Палівода
беларускі піяніст і кампазітар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Ігаравіч Палівода (16 мая 1950, Стэрлітамак, Башкірская АССР — 28 лютага 1996, Мінск) — беларускі кампазітар, піяніст.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 16 мая 1950 года ў Стэрлітамаку ў сям’і музыканта. У тым жа годзе сям’я пераехала ў Мінск.
У 1957 годзе паступіў у музычную школу пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі на фартэпіяннае аддзяленне ў клас прафесара Р. І. Шаршэўскага. У 1968—1974 гадах працягваў навучанне ў яго ж у кансерваторыі. У 1973 годзе студэнтам IV курса БДК стаў дыпламантам Усесаюзнага конкурсу піяністаў у г. Мінску. У 1974 годзе служыў у шэрагах Савецкай Арміі.
У 1975 годзе пачаў працаваць у Канцэртна-эстрадным бюро Беларускай дзяржаўнай філармоніі (супрацоўнічаў у брыгадзе канферансье В. Сінайскага і А. Рыжковай, а таксама ў эстрадным аркестры рэстарана г. Заслаўя ў якасці піяніста).
У 1978 годзе ў сувязі з раптоўнай хваробай піяніста А. Гілевіча і неабходнасцю тэрміновай замены быў запрошаны Уладзімірам Мулявіным у ансамбль «Песняры».
У 1983 годзе ў другі раз паступіў у Белдзяржкансерваторыю на кампазітарскае аддзяленне ў клас прафесара Дзмітрыя Смольскага; па заканчэнні навучання ў 1988 годзе на працягу года ізноў працаваў у ансамблі «Песняры».
З восені 1989 года сумяшчаў працу аранжыроўшчыка ў Дзяржаўным канцэртным аркестры Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга з удзелам у джазавым калектыве Ігара Сафонава «Пяты вугал».
Памёр 28 лютага 1996 года ў Мінску ад сардэчнага прыступу.
Remove ads
Творчасць
Ігар Палівода — аўтар песень на вершы беларускіх паэтаў Леаніда Пранчака, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Вольгі Іпатавай, Уладзіміра Някляева і інш.
Песня Ігара Паліводы на словы Леаніда Пранчака «Маладзечна», напісаная ў 1993 годзе, стала візітнай карткай Маладзечанскага фестывалю беларускай песні і паэзіі[1].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads